Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з Ангелай Мэркэль
14:01, 15/12/2006

Лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркэль. Сустрэча адбылася 14 снежня ў Бельгіі падчас з’езду Еўрапейскай Народнай Партыі (ЕРР). У размове з лідэрам апазіцыі, Ангела Мэркэль адзначыла, што “Нямеччына пільна сочыць за тымі падзеямі, якія сёння адбываюцца ў Беларусі”.

“У інтарэсах Нямеччыны - дэмакратычная Беларусь. Наш урад гатовы ў кожную хвіліну распачаць супрацоўніцтва з вашай краінай і аказаць неабходную падтрымку, у тым ліку і эканамічную”, - дадала Ангела Мэркэль.

Тэму Беларусі закрануў у сваім выступе на з’едзе ЕРР і міністр унутраных справаў Францыі Нікаля Сарказі.

“Кажучы пра перспектывы Еўрасаюза, мы павінны ў першую чаргу казаць не пра пашырэнне межаў, а пра пашырэнне прынцыпаў, на якіх базуецца ЕС. На мапе Еўропы ёсць такія краіны як Беларусь, дзе няма свабоды і дэмакратыі, дзе ўлада ўжывае рэпрэсіі супраць уласнага народа”, - сказаў Нікаля Сарказі. - Еўропа павінна змяніць сваё стаўленне да праблемы Беларусі. Сёння не дастаткова проста маральных жэстаў, неабходна палітычная абарона Беларусі, мы павінны ў гэтым накірунку выкарыстаць усе дыпламатычныя магчымасці краін-сябраў ЕС”.

Нагадаем, што 14 снежня ў Бельгіі лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч прымаў удзел у з’ездзе буйнейшай партыі Еўропы – Еўрапейскай Народнай Партыі (ЕРР). З’езд ЕРР з’яўляецца сустрэчай на вышэйшым узроўні кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў 10 з 25 краін Еўрасаюзу і лідэраў апазіцыі тых краін, дзе кіруюць правацэнтрысцкія партыі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: