Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёння будзе разгледжаная касацыйная скарга па справе Зміцера Дашкевіча 10:57, 15/12/2006
Разгляд касацыйнай скаргі па справе лідэра “Маладога Фронту”, палітвязня Зміцера Дашкевіча адбудзецца 15 снежня. Калегія па крымінальных справах Менскага гарадскога суду разгледзіць скаргу, і ў выпадку, калі не задаволіць яе, прысуд уступае ў законную сілу. Палітвязень, нягледзячы на тое, што касацыйная скарга яшчэ не разгледжаная, ужо атпраўлены ў Шклоўскую выпраўленчую калонію строгага рэжыму ў Магілёўскай вобласці.
Нагадаем, 1 лістапада Дашкевіча асудзілі на 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму. Ён абвінавачаны ў парушэнні арт.193 крымінальнага кодэкса РБ – “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.