Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зміцер Дашкевіч застанецца ў зняволеньні 11:34, 15/12/2006
Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне суду Кастрычніцкага раёну сталіцы, згодна зь якім лідэр арагнізацыі “Малады фронт”, палітвязень Зьміцер Дашкевіч асуджаны на паўтары гады зьняволеньня. Аб гэтым паведаміла “Радыё Свабода”.
Зьмітра Дашкевіча арыштавалі сёлета 15 верасьня. 1 лістапада Кастрычніцкі раённы суд пакараў яго за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Пакараньне Дашкевіч адбывае ў Шклоўскай папраўчай калёніі ў Магілёўскай вобласці.