Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вынік сустрэчы з украінцамі з нагоды электраэнергіі не выдаецца
10:12, 15/12/2006

Дэлегацыя канцэрна “Белэнерга”, якая знаходзіцца ў Кіеве, узгадніла ўмовы экспарту ўкраінскай электраэнергіі з прадстаўнікамі “Укринтерэнерго” і “Укрэнерго”. Як паведамілі БелаПАН у “Укрэнерго”, дамоўленнасці па ўсіх пытаннях дасягнутыя, аднак вынікі пакуль не абвяшчаюць. Сёння беларуская дэлегацыя павінна сустрэцца з міністрам паліва і энергетыкі Украіны Юрыем Бойкам.

Паводле беларускага амбасадара ва Украіне Уладзіміра Вялічкі, аб’ём электраэнергіі, якая экспартуецца з Украіны, у наступным годзе павялічыцца на 1 млрд. кілават-гадзін. “Як я і прагназаваў, аб’ём вырасце да 3,5 млрд, – паведаміў У.Вялічка БелаПАН. – Цана будзе рознай у розныя пары года. Папярэдне мы дамаўляліся на 2,44 цэнта за кілават-гадзіну. Але кантракт яшчэ не падпісаны”.

Нагадаем, па інфармацыі ўкраінскага Міністэрства паліва і энергетыкі, цана за адну кілават-гадзіну для беларусаў у студзені-лютым 2007 года будзе не меншая за чатыры цэнты.

15 снежня мінае тэрмін, у які ўкраінскі міністр Юрый Бойка абяцаў укласціся з падпісаннем кантракту аб умовах пастаўкі ў Беларусь электраэнергіі на 2007 год. І калі гэты дакумент не паспелі падпісаць учора ўвечар, то напэўна зробяць гэта сёння. І беларускі, і ўкраінскі бакі сцвярджаюць, што кансенсус дасягнуты.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: