Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Джон Маккейн – найбольш верагодны кандыдат у прэзідэнты ЗША 10:25, 15/12/2006
Сенатар-рэспубліканец Джон Маккейн (John McCain) атрымаў бы пераканаўчую перамогу на выбарах прэзідэнта, абагнаўшы фаварыта дэмакратаў, сенатара Хілары Клінтан, калі б галасаванне адбылося ў самыя блізкія выходныя. Як паведамляе LA Times, так выглядаюць вынікі апытання, праведзенага газетай сумесна з агенцтвам Bloomberg.
Такім чынам, за Маккейна гатовыя былі прагаласаваць больш за палову апытаных, у той час як былой першай ледзі дасталіся б галасы толькі 36% рэспандэнтаў. У той жа час, 49% апытаных заявілі, што жадалі б, каб Белы дом перайшоў пад кантроль дэмакратаў, за рэспубліканскага прэзідэнта прагаласуе 41 % выбаршчыкаў.
LA Times адзначае, што, нягледзячы на лідэрства Маккейна ў гэтым апытанні, у яго няма адзінагалоснай падтрымкі ў сваёй уласнай партыі. Кансерватыўная частка рэспубліканцаў гатовая аддаць перавагу іншаму кандыдату, напрыклад, былому мэру Нью-Йорка Рудольфу Джуліані (Rudolph W. Giuliani).
Нагадаем, што ў сярэдзіне лістапада сенатар Маккейн абвясціў аб фармаванні так званага “ацэначнага камітэта”, які з`яўляецца абавязковым звяном у ланцугу працэдур, неабходных для вылучэння кандыдатуры на пост прэзідэнта краіны. Сваё канчатковае рашэнне на конт удзела ў прэзідэнцкай гонцы сенатар паабяцаў абвясціць пасля калядных святаў.