Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады працягваюць парушаць правы палітвязня Казуліна
14:56, 15/12/2006

У прэсе і Грамадскай камісіяй “Свабоду Казуліну!”, якая здзяйсняе грамадзянскі кантроль за вытворчасцю па крымінальнай справе супраць экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна, шырока асвятлялася мноства грубых парушэнняў правоў і свабод падчас яго затрымання, папярэдняга следства, судовага разгляду справы ў судзе першай і касацыйнай інстанцый.

У перыяд пасля 19 верасня 2006 года, пасля фармальнага разгляду судом касацыйнай інстанцыі крымінальнай справы ў дачыненні А.Казуліна і ўступлення пазапраўнага і неабгрунтаванага прысуду ў сілу, грубыя парушэнні правоў А.Казуліна працягнуліся, – паведамляе прэс-служба палітыка.

Адпраўленне А.Казуліна з СІЗА №1 у месца адбывання пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі (у выпраўленчую калонію №3) было здзейсненае з парушэннем норм дзеючага заканадаўства. Адміністрацыя СІЗА №1 г.Менска этапавала А.Казуліна ў ВК №3 у ноч на 21 верасня 2006 года да атрымання адпаведнага рашэння аб выкананні прысуду суддзі А.В.Рыбакова, які выслаў гэтае судовае рашэнне толькі 26 верасня. У выніку састарэлыя бацькі Казуліна, якія атрымалі дакумент аб дазволе Менгарсудом спаткання ў СІЗА №1, не змаглі рэалізаваць сваё законнае права на спатканне з сынам. Тым самым, было парушана і права А.Казуліна на атрыманне першай за ўвесь паўгадавы перыяд папярэдняга зняволення сустрэчы з 75-гадовымі бацькамі.

Як і суддзёй Рыбаковым, у вытворчасці якога справа знаходзілася да 19.09.2006 г., так і пазней, з боку кіраўніцтва сістэмы выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі працягнуліся перашкоды ў магчымасці наведванняў Аляксандра Казуліна прадстаўнікамі дыпкорпуса замежных дзяржаў (ЗША, Нямеччыны).

9 жніўня і 22 верасня Амбасадай Нямеччыны дасылаліся запыты аб магчымасці сустрэчы з А.Казуліным надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара ФРГ Марціна Хекера. Аднак амбасада доўгі час не атрымоўвала афіцыйнага адказу. Адміністрацыя калоніі апавясціла А.Казуліна, што сустрэча з М.Хекерам адбудзецца за кошт кароткатэрміновых спатканняў са сваякамі, якія прызначаны А.Казуліну. Урэшце рэшт амбасадару Нямеччыны ў такой сустрэчы было і наогул адмоўлена.

5 кастрычніка 2006 года адвакату І.Рынкевічу не дазволілі ажыццявіць законнае права на аказанне юрыдычнай дапамогі. У выніку спаткання з адвакатам адбылося толькі 10 кастрычніка 2006 года.

У знак пратэсту супраць нелегітымнай улады А.Лукашэнкі, з мэтай прыцягнення ўвагі міжнароднай грамадскасці да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі А.Казулін пачаў 20 кастрычніка бестэрміновую палітычную галадоўку.

З 31 кастрычніка па сённяшні дзень А.Казуліну забароненыя сустрэчы з адвакатам. Забарону адвакату І.Рынкевічу наведваць асуджанага А. Казуліна на ўвесь час яго галадоўкі наклаў начальнік ВК №3 В.Агністыкаў. Пры гэтым начальнік ВК №3 не спасылаўся, на падставе якіх прававых нормаў ён прыняў такое рашэнне, ён пацвердзіў і тое, што ў яго няма і адпаведнага медыцынскага заключэння.

Адказы на адвакацкія запыты з Дэпартамента выканання пакаранняў і з выпраўленчай калоніі №3 змяшчалі ў абгрунтаванне забароны неабгрунтаваную спасылку на тое, што сустрэчы адваката І.М.Рынкевіча з А.У.Казуліным “прыпыненыя выключна з-за стану здароўя падабароннага”.

Такім чынам, з 1 лістапада па цяперашні час у парушэнне арт.62 Канстытуцыі Беларусі і ч.8 арт.10 Крымінальна-выканаўчага кодэкса і іншых нормаў крымінальна-выканаўчага заканадаўства адміністрацыя выпраўленчай установы ўвяла адвольныя абмежаванні на сустрэчы адвакатаў з асуджаным А. Казуліным для аказання яму прававой дапамогі. Такое пазапраўнае процідзеянне аказанню прававой дапамогі пазапраўнае і па беларускіх законах.

30 лістапада 2006 года Старшыня Менскага гарадскога суду М.М. Ардзяка адхіліў скаргу абаронцы А.У.Казуліна адваката І.М.Рынкевіча, не ўгледзеўшы “падстаў для прынясення пратэсту на прадмет адмены судовых пастаноў, якія адбыліся па справе”. Адпаведна, абарона будзе працягваць абскарджанне судовых рашэнняў па справе, як пазапраўных і неабгрунтаваных, у Вярхоўным Судзе Беларусі, з патрабаваннем іх адмены і спынення справы за адсутнасцю ў дзеяннях А.У.Казуліна інкрымінуемых яму злачынстваў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: