Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
У Беларусі і ва ўсім свеце адзначылі Дзень салідарнасці (Фота)
11:20, 17/12/2006

Тысячы свечак запальвалі 16 снежня па ўсім свеце ў знак салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, сем’ямі зніклых, рэпрэсаванымі і з тымі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. У Менску ў гэты дзень сотні людзей выйшлі на вуліцы. 100 чалавек роўна ў 18.00 запалілі свечкі на плошчы Незалежнасці, дзясяткі людзей прыйшлі да дома экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна на Нямізе і запалілі свечкі салідарнасці з ягонымі сваякамі. Свечкі ў гэты дзень гарэлі ля кінатэатра “Кастрычнік”, Нацыянальнай бібліятэкі, Цэнтральнага чыгуначнага вакзалу і ў іншых раёнах Менска. Транспаранты, якія заклікалі вызваліць палітвязняў, былі вывешаныя ў шматлікіх частках горада. Дзень салідарнасці адзначылі ў Віцебску, Гародні, Гомелі, Салігорску, Барысаве, Берасці, Магілёве і ў іншых гарадах Беларусі. Тысячы беларусаў запальвалі свечкі Свабоды і Салідарнасці ў вокнах сваіх дамоў. У шматлікіх краінах свету пікетавалі беларускія дыппрадстаўніцтвы і праводзілі акцыі салідарнасці.

 ПАЛIТЫКА 

У дзевяці гарадах Польшчы прайшлі акцыі салідарнасці з Беларуссю (Фота)
14:31, 17/12/2006

Акцыі салідарнасці зь Беларуссю прайшлі 16 снежня ў Кракаве, Любліне, Сопаце, Познані, Уроцлаве, Лодзі, Беластоку, Пултуску і Варшаве.

Дзень Салідарнасьці 16 сьнежня ў Варшаве (Фота)
13:40, 17/12/2006

Фотавыстава, намёты, беларуская музыка, пэрформансы, віншаваньні беларусаў з Новам годам, плэнэровы паказ фільмаў, ды канцэрт гурту “Чырвоным па Белым” – так Варшава цягам усяго дня 16 сьнежня выказвала сваю салідарнасьць зь Беларусьсю.

Звольнены рэдактар часопіса «Роднае слова»
13:35, 17/12/2006

Пра тое, што галоўны рэдактар часопісу «Роднае слова» Міхал Шавыркін быў зьняты з пасады, калектыву часопісу 15 сьнежня ўранку паведаміў дарадца міністра адукацыі па сувязях з СМІ Віктар Іўчанкаў. Афіцыйная фармулёўка гучала як «звальненьне па згодзе бакоў». Сам Міхал Шавыркін патлумачыў гэта “Нашай Ніве” ўмяшаньнем кіраўніцтва праўладнага Саюзу пісьменьнікаў: «Відаць, гэтым спадарам вельмі хацелася друкавацца ў часопісе. Але «Роднае слова» друкуе толькі пісьменьнікаў, чые творы ёсьць у школьнай праграме».

Лукашэнка супраць «Газпрома» не згуляў
13:11, 17/12/2006

Увечар 15 снежня ў рамках урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 60-годдзя расейскага хакея і адкрыццю новай арэны на Хадынскім поле, на лёдзе аднаго з буйнейшых лёдавых палацаў у Еўропе адбыўся таварыскі матч “Зоркі хакея Расеі” – ХК “Газпром экспарт”. Чакалася, што ў складзе першай каманды згуляе Аляксандр Лукашэнка, аднак, як паведамляе gazeta.ru, ён не прыбыў на матч, паколькі адразу пасля паседжання Вышэйшага дзяржсавета так званай “саюзнай дзяржавы” з`ехаў у Менск. Сустрэча, дарэчы, скончылася перамогай “Газпрома” – 3:2.

Цана ўкраінскай электраэнергіі для Беларусі ў 2007 годзе будзе вышэй
12:52, 17/12/2006

Кантракт на пастаўку ў Беларусь украінскай электраэнергіі на 2007 год яшчэ не падпісаны, але ўсе пазіцыі ўзгодненыя. Як паведамілі БелаПАН у “Укрінтэрэнерга”, беларуская дэлегацыя ўсёткі з`ехала 14 снежня з Кіева, не падпісаўшы кантракт. “Мы дамовіліся аб цане і аб`ёмах паставак на паўгода, – паведаміла крыніца ў “Укрінтерэнерга”. – Украінскі бок гатовы быў падпісаць кантракт тыдзень таму, але беларусы яшчэ не ўзгаднілі ўмовы са сваім кіраўніцтвам. Думаю, што падпісанне адбудзецца на наступным тыдні, хутчэй за ўсё ў Менску. Мне здаецца, туды збіраецца наша ўрадавая дэлегацыя”.

«Чалавекам года» па версіі часопіса Time можа лічыць сябе кожны з нас
12:50, 17/12/2006

Амерыканскі часопіс Time па традыцыі назваў чалавека года. Апошні снежаньскі нумар выдання выйшаў пад загалоўкам “Чалавек года – гэта ты”. На яго вокладцы намаляваная белая клавіятура і экран кампутара, у паверхні якога кожны чытач зможа ўбачыць свой твар.

Перфоманс у Пултуску: Лукашэнка прыгнятае беларускі народ (Фота)
12:29, 17/12/2006

У польскім горадзе Пултуску 16 снежня беларускія, расейскія і польскія студэнты правялі перфоманс, які быў прысвечаны Дню салідарнасці. Маладыя людзі выйшлі на цэнтральную плошчу ў масках Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Беларускі народ увасабляла дзяўчына са звязанымі вяроўкай рукамі...

«КоммерсантЪ»: Лукашенко не удалось снизить новую цену на газ. Она составляет 200 долларов за кубометр
11:57, 17/12/2006

15 декабря президент России Владимир Путин встретился в Кремле с Александром Лукашенко, который после трехчасовых переговоров покинул Кремль и улетел в Минск, даже не перекусив в гостеприимной столице России. О провале российско-белорусских переговоров, где белорусская сторона рассчитывала отбиться от цены в 200 долларов за тысячу кубометров российского газа, рассказывает специальный корреспондент газеты «КоммерсантЪ» Андрей Колесников в своем репортаже из Кремля.

У Маскве ўшанавалі памяць зьніклых і рэпрэсаваных беларусаў (Фота)
11:51, 17/12/2006

Да салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсіяў у Беларусі 16 сьнежня далучылася беларуская дыяспара Масквы. Па традыцыі былі ўскладзеныя белыя і чырвоныя кветкі да помніку Янку Купалу, які загінуў у Маскве пры нявысьветленых абставінах. “Кветкі Купалу - гэта кветкі ўсім тым, хто ахвяраваў сабой за свабоду беларускага народу”, -- адзначылі ўдзельнікі акцыі.

«Малады фронт» павіншаваў усіх палітвязьняў з Калядамі і Новым годам (Фота)
11:50, 17/12/2006

16 снежня ўвечары на пошце Цэнтральнага чыгуначнага вакзалу Менску адбылася акцыя Салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі Беларусі. Актывісты “Маладога Фронту” і сябры іншых моладзевых рухаў і арганізацыяў разам павіншавалі людзей, што знаходзяцца ў няволі за сваю палітычную пазыцыю.

Ужо год у Салігорску праходзяць акцыі салідарнасьці (Фота)
11:41, 17/12/2006

16 сьнежня 2005 года на цэнтральнай плошчы Салігорска ўпершыню стаялі людзі са сьвячамі ў рукох. З таго самага часу салігорцы штомесяц прыходзяць на плошчу на знак салідарнасьці з сем`ямі зьніклых палітыкаў і з палітзьняволенымі. Людзі трымаюць запаленыя сьвечы і партрэты вядомых палітыкаў, якія сталі ахвярамі рэжыму Лукашэнкі. Штомесяц іх пільнуе міліцыя, здымае на відэа, запужвае і пэрыядычна затрымлівае, перасьледуюць на працы, ціснуць у школах і вучэльнях, караюць штрафамі. Аднак нягледзячы на гэта, колькасьць удзельнікаў акцый салідарнасіці толькі павялічваецца.

Сьветлагорск заклеены плякатамі з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў (Фота)
11:39, 17/12/2006

У ноч на 16-е сьнежня актывісты сьветлагорскае суполкі “Маладога Фронту” правялі акцыю салідарнасьці са зьніклымі й палітзьняволенымі. У шматлюдных месцах горада зьявіліся плякаты з надпісамі “Дзе Захаранка?”, “Дзе Завадзкі?”, “Дзе Ганчар?”, “Свабоду Дашкевічу!”, “Свабоду Казуліну!”, “Свабоду Фінькевічу!”.

Салідарнасьць з палітвязьнямі ў Баранавічах
11:31, 17/12/2006

16 сьнежня а 20 гадзіне баранавіцкая моладзь запаліла сьвечкі ў гарадзкім парку ў знак салідарнасьці з асуджаным лідэрам “Маладога Фронту” Зьмітром Дашкевічам. Больш дзесятка маладзёвых актывістаў такім чынам выказалі падтрымку палітвязьню і пратэст рашэньню Менскага гарадскога суду, які пакінуў бяз зьмен прысуд лідэру “Маладога Фронта”.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
ЖЖ выбирает Татьяну Замировскую?
13:31, 17/12/2006

Молодой литератор из Беларуси Татьяна Замировская может получить главную премию русскоязычного сегмента популярной службы онлайн-дневников LiveJourmal (ЖЖ) – премию Рыкова (номинация «Писатель года»). Победитель определяется открытым голосованием, в котором могут принять участие все владельцы аккаунтов в ЖЖ, зарегистрированных до 5 декабря. Любопытно, что белоруска опережает таких раскрученных авторов, как Сергей Лукьяненко и Алекс Экслер.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Беларусь на «Евровидении» представят Диана Гурцкая, группа «The Project» или Дмитрий Колдун
13:16, 17/12/2006

В Минске, во Дворце Республики, прошел отборочный гала-концерт музыкального конкурса "Еврофэст". Конкурс - белорусский отборочный тур на фестиваль "Евровидение". В финал национального телевизионного проекта - вышли Диана Гурцкая и группа "The Project", а также Дмитрий Колдун. Первые два претендента на участие в "Евровидение" - выбор профессионального жюри. Последний – результат зрительского голосования.

Белорусские дети не смогут поехать на Рождество в Италию
12:23, 17/12/2006

В ответ на запрет белорусских властей на выезд сирот на оздоровление в итальянские семьи власти Италии отказались принимать на Рождество всех детей из Беларуси. Такое решение было принято на этой неделе на совещании представителей итальянского МИД, министерства семьи и ассоциаций, принимающих белорусских детей на оздоровление.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: