Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Малады фронт» павіншаваў усіх палітвязьняў з Калядамі і Новым годам (Фота)
11:50, 17/12/2006

16 снежня ўвечары на пошце Цэнтральнага чыгуначнага вакзалу Менску адбылася акцыя Салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі Беларусі. Актывісты “Маладога Фронту” і сябры іншых моладзевых рухаў і арганізацыяў разам павіншавалі людзей, што знаходзяцца ў няволі за сваю палітычную пазыцыю.

Спачатку ўсе ўдзельнікі ўрачыста разам напісалі віншаваньні з Калядамі й Новым Годам усім палітычным вязьням Беларусі. Пасьля гэтага маладыя людзі па чарзе пакінулі паштоўкі ў скрыні для лістоў. Трэба дадаць, што адзін з лістоў меў даволі вялікі памер і быў спецыяльна падрыхтаваны “Маладым Фронтам” для таго, каб прыцягнуць увагу простых людзей на тое, што адбываецца ў краіне. Нагадаем, што зараз у Беларусі 12 чалавек знаходзяцца ў няволі за свае палітычныя перакананьні.

Пасьля таго, як маладзёны павіншавалі палітвязьняў, перад галоўным уваходам у чыгуначны вакзал быў утвораны ланцуг Салідарнасьці. Маладыя людзі трымалі сьвечы і партрэты палітвязьняў. Ніхто з удзельнікаў акцыі затрыманы ня быў, нягледзячы на тое, што на працягу ўсяго 16 сьнежня міліцыянтаў, АМАПу і супрацоўнікаў КДБ у цэнтры беларускае сталіцы знаходзілася велізарная колькасьць.









напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: