Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сьветлагорск заклеены плякатамі з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў (Фота) 11:39, 17/12/2006
У ноч на 16-е сьнежня актывісты сьветлагорскае суполкі “Маладога Фронту” правялі акцыю салідарнасьці са зьніклымі й палітзьняволенымі. У шматлюдных месцах горада зьявіліся плякаты з надпісамі “Дзе Захаранка?”, “Дзе Завадзкі?”, “Дзе Ганчар?”, “Свабоду Дашкевічу!”, “Свабоду Казуліну!”, “Свабоду Фінькевічу!”.
З раніцы сьветагорцы убачылі на аўтобусных прыпынках, дошках аб’яваў партрэты зьняволеных і тых, хто зараз адбывае пакараньне па палітычных матывах.
“У асноўным улёткі налеплівалі на слупы аб’яваў, такім чынам, сёньня, калі людзі будуць чакаць аўтобусу, убачаць тых, каго ўжо зьнішчыла ўлада і тых, хто у гэты час пакутвае за нашую свабоду. “Малады Фронт” штораз падтрымлівае Дзень салідарнасьці. Сьветлагорская суполка ня стала выключэньнем. Мы й далей будзем праводзіць акцыі падтрымкі рэпрэсаваных”, -- распавёў старшыня сьветлагорскага МФ.