Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У дзевяці гарадах Польшчы прайшлі акцыі салідарнасці з Беларуссю (Фота)
14:31, 17/12/2006

Акцыі салідарнасці зь Беларуссю прайшлі 16 снежня ў Кракаве, Любліне, Сопаце, Познані, Уроцлаве, Лодзі, Беластоку, Пултуску і Варшаве.

У Познані каля помніка паэту Адаму Міцкевічу адбыўся мітынг, у якім прымалі ўдзел 50 актывістаў арганізацыяў “Maladya Demakraty” і “Nezalezhny prafsajuz studencki”. Людзі выказалі салідарнасць з беларускімі палітвязнямі і запалілі свечы салідарнасці.

У цэнтру Беластоку з’явілася шмат плакатаў, якія інфармавалі аб тым, што шэраг вышэйшых беларускіх службоўцаў – сакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, камандзір спецназа ўнутраных войскаў Дзмітрый Паўлічэнка і былы міністр унутраных спраў Юрый Сівакоў – падазраюцца міжнароднай супольнасцю ў выкраданнях і забойствах лідэраў апазіцыі і журналіста.

У Лодзі людзі выйшлі ў цэнтр горада з партрэтамі палітвязняў і зніклых палітыкаў, бел-чырвона-белымі сцягамі і расцяжкай “Салідарнасць з Беларуссю”.

У Кракаве прайшло шэсце салідарнасці з беларускім народам. Беларусы і палякі шпацэравалі па гораду з беларускімі нацыянальнымі сцягамі і транспарантам “Свабоду палітвязням Беларусі!”. Шэсце скончылася ля помніку Грунвальдскай бітве, дзе былі запаленыя свечкі салідарнасці.

За некалькі дзён да гэтага мерапрыемства ў Кракаве былі расклееныя плакаты з інфармацыяй пра Дзень беларускай салідарнасці, а ў буйнейшай мясцовай газеце выйшла інтэрвію з беларускімі студэнтамі, дзе падрабязна распавядаецца пра сітуацыю ў Беларусі.

У Сопаце прайшоў адкрыты прагляд фільма пра акцыі пратэсту у Беларусі ў сакавіку 2006 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў – “Урок беларускай мовы” Мірэка Дэмбіньскага

У Варшаве беларусы паставілі намёт на Замкавай плошчы – каля вялізных партрэтаў ахвяраў ваеннага рэжыму ў Польшчы, якія выстаўленыя ў цэнтры сталіцы да 25-ці годзьдзя ўвядзеньня ваеннага становішча. Прайшлі выстава фотаздымкаў зь Беларусі, паказ кароткіх фільмаў і кліпаў пра беларускія падзеі ў сакавіку 2006 года, калі дзесяткі тысяч беларусаў удзельнічалі ў акцыях пратэсту.

Інфармацыя з іншых гарадоў працягвае паступаць.



Кракаў


Сопат


Уроцлав


Лодзь


Лодзь


Пултуск


Пултуск


Варшава


Варшава


Беласток


Беласток


Беласток


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: