Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ужо год у Салігорску праходзяць акцыі салідарнасьці (Фота) 11:41, 17/12/2006
16 сьнежня 2005 года на цэнтральнай плошчы Салігорска ўпершыню стаялі людзі са сьвячамі ў рукох. З таго самага часу салігорцы штомесяц прыходзяць на плошчу на знак салідарнасьці з сем`ямі зьніклых палітыкаў і з палітзьняволенымі. Людзі трымаюць запаленыя сьвечы і партрэты вядомых палітыкаў, якія сталі ахвярамі рэжыму Лукашэнкі. Штомесяц іх пільнуе міліцыя, здымае на відэа, запужвае і пэрыядычна затрымлівае, перасьледуюць на працы, ціснуць у школах і вучэльнях, караюць штрафамі. Аднак нягледзячы на гэта, колькасьць удзельнікаў акцый салідарнасіці толькі павялічваецца.
16 снежня на цэнтральнай плошчы Салігорска роўна а восьмай гадзіне вечара, як і год таму, зноўку зьявіліся людзі і запалілі сьвечы. Людзі трымалі партрэты падітвязьняў і зьніклых.
“І наступным месяцам 16-га на плошчы ізноў зьявіцца ланцуг з партрэтаў і сьвечак, і колькасьць яго яшчэ больш павялічыцца. І гэта будзе адбывацца ў кожным горадзе Беларусі да таго часу, пакуль улады не вызваляць з-за кратаў усіх палітвязьняў і пакуль не пачнуць шукаць тых, хто вінаваты ў зьнікненьні вядомых беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў”, -- заявілі ўдельнікі акцыі.