Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Президент Литвы Валдас Адамкус в эксклюзивном интервью "Немецкой волне" поделился своим мнением о перспективах развития взаимоотношений Беларуси и Евросоюза
Міліцыянты і супрацоўнікі КДБ прыехалі сёньня да старшыні баранавіцкай філіі “Таварыства беларускай мовы”, кіраўніка баранавіцкага перадвыбарчага штабу лідэра дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча Віктара Сырыцы з ордэрам на ператрус. Паводле міліцыянтаў, яны шукалі злачынцу, які скраў жаночую торбу. Як паведамляе “Радыё Свабода”, у выніку ператрусу ў Віктара Сырыцы нібыта знайшлі некалькі баявых патронаў, і на гэтай падставе актывіста затрымалі. З кватэры Віктара Сырыцы таксама зьвезены два кампутары.
16 снежня ў Вашынгтоне насупраць будынка беларускай амбасады адбылася акцыя салідарнасці з народам Беларусі. У акцыі прынялі ўдзел сябры грамадзянскай ініцыятывы “Погляд”, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША, студэнты з Беларусі, а таксама заснавальніца грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем” Ірына Красоўская.
Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву дэпутатаў нелегітымнага беларускага “парламента” стварыць так званую “парламенцкую асамблею” у рамках Руху недалучэння.
Россия в I квартале 2007 года экспортирует в ближнее зарубежье 9,9 млн тонн нефти, что соответствует объемам IV квартале 2006 года, сообщил Агентству нефтяной информации (АНИ) источник в министерстве промышленности и энергетики РФ. При этом, по его данным, согласно экспортному графику, поставки в Беларусь утверждены в объеме 4,4 млн тонн (по 2,2 млн тонн на Мозырский и Новополоцкий НПЗ, "Нафтан"), что на 10% выше уровня предыдущего квартала.
Аляксандр Лукашэнка гатовы падтрымліваць пісьменнікаў, якія працуюць “у інтарэсах свайго народа і прымаюць вялікі ўдзел у фармаванні маральных каштоўнасцяў у моладзі”. “Прэзідэнт упэўніў, што працягне аказваць падтрымку пісьменніцкаму цэху ў Беларусі. Аднак, важна, каб пісьменнікі працавалі, першым чынам, у інтарэсах свайго народа, дапамагалі падвышаць узровень адукацыі, культуры і мастацтва ў краіне, а таксама прымалі большы ўдзел у фармаванні маральных каштоўнасцяў у моладзі”, – заявілі “Інтэрфаксу” у прэс-службе Лукашэнкі па выніках сустрэчы А.Лукашэнкі з кіраўніком праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаем Чаргінцом.
Віленскі акруговы суд у панядзелак разгледзеў просьбу Генеральнай пракуратуры Літвы аб выдачы Польшчы грамадзяніна Беларусі Сяргея Моніча, які падазраецца ў шпіёнскай дзейнасці. “Рашэнне суду па гэтай справе будзе абвешчанае ў пятніцу, 22 снежня”, – сказаў карэспандэнту “Інтэрфакса” суддзя Лінас Жукаўскас (Linas Zukauskas).
У 2006 годзе ЕЗ даў Украіне 100 мільёнаў еўра. Аб гэтым сведчыць агляд адносінаў Еўрапейскага Звяза з краінамі-суседзямі, апублікаваны Еўрапейскай Камісіяй 14 снежня.
12 снежня ў Страсбургу прэзідэнт Еўрапейскага парламенту Жозэ Барэль уручыў лідэру аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандру Мілінкевічу ўзнагароду імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”. Пасля цырымоніі ўручэння Аляксандр Мілінкевіч выступіў перад дэпутатамі Еўрапейскага парламенту. Прапунем тэкст выступу Аляксандра Мілінкевіча, які ён прамаўляў па-беларуску.
Падводзячы вынік шасцімесячнага прэзідэнцтва ў ЕЗ, якое скончыцца ў канцы гэтага года, прэм`ер-міністр Фінляндыі Маці Ванханен заявіў, што шкадуе аб тым, што не атрымалася пачаць перамовы па новым шматбаковым пагадненні з Расеяй сёлета. Ён лічыць, што Расею і Еўразвяз злучае мноства агульных накірункаў дзейнасці, аднак ён не ўпэўнены, што Расея рухаецца ў накірунку фармавання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці. Ванханен усё яшчэ бачыць рызыку вяртання Расеі да аўтарытарызму. У дачыненні Беларусі старшыня Еўразвяза быў больш рэзкі, назваўшы яе “шрамам на твары дэмакратычнай Еўропы”, паведаміў “Рэйтэр”.
Іспанскі сацыяліст Хасэп Барэль хутка складзе свае паўнамоцтвы старшыні Еўрапарламента. Напярэдадні чарговага саміту ЕЗ карэспандэнт “ЕўраНьюс” задае Хасэпу Барэлю пытанні аб палітычнай будучыні супольнасці.
Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміла жонка палітвязьня Ірына Казуліна. Паводле спадарыні Казулінай, ў апошнім лісьце дамоў ейны муж паведамляе, што таксама дасылае зварот да беларускага народу, які напісаны з нагоды выхаду з галадоўкі. Аднак ў капэрце разам з лістом звароту не знайшлося.
16 снежня ў Празе адбылася ўжо традыцыйная акцыя, прымеркаваная да Дня беларускай салідарнасьці. На Крыжовніцкую плошчу, побач з Карлавым мастом, дзе знаходзіцца гістарычны цэнтр Прагі, прыйшлі чэхі, палякі і беларусы, каб разам выказаць салідарнасьць беларускім палітычным вязьням і іх сем`ям.
22 снежня ў 11.00 суддзя Вышэйшага гаспадарчага суду Кацярына Караткевіч пачне разгляд пазову менскай царквы “Новае жыццё” Аб’яднання суполак грамадзянаў поўнага Евангелля Рэспублікі Беларусь аб прызнанні пазапраўным рашэння Менскага гарвыканкама аб пазбаўленні царквы зямлі і будынка.
14 снежня дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Амерыкі Кандаліза Райс абвясціла аб новых ініцыятывах ЗША у падтрымку няўрадавых і іншых арганізацый, якія абараняюць правы чалавека па ўсім свеце, паведаміла 15 снежня Бюро міжнародных інфармацыйных праграм Дзяржаўнага дэпартамента ЗША.
Студэнтаў з Гомельскай вобласьці, якія навучаюцца за мяжой, імкнуцца выклікаць у прызыўныя камісіі ваенкаматаў. Раней гэтыя студэнты вучыліся ў Беларусі, але былі адлічаныя з вучобы за тое, што ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту.
У Брусэлі сёння праходзіць паседжанне сталых прадстаўнікоў краін-сяброў Еўразвяза, у парадку дня якога пытанне аб выключэнні Беларусі з Генеральнай сістэмы прэферэнцый (ГСП) ЕЗ. Нагадаем, 5 снежня працоўная група экспертаў ЕЗ большасцю галасоў прыняла рашэнне выключыць Беларусь з ліку краінаў – бенефіцыяраў ГСП. У выпадку ўхвалы сталымі прадстаўнікамі краінаў ЕЗ гэтае рашэнне ўступіць у сілу праз паўгода.
Перадвыбарныя друкаваныя агітацыйныя матэрыялы павінны вырабляцца толькі на тэрыторыі Беларусі. Гэта дазволіць усталяваць неабходны кантроль за выдаткоўваннем грашовых сродкаў, якія вылучае дзяржбюджэт. Такая норма змешчаная ў прынятых зменах і дадатках да выбарчага заканадаўства, адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.
Учора ўначы ў Баранавічах былі затрыманыя моладзевыя актывісты Артур Сасім, Аляксандар Астроўскі і Яраслаў Грышчэня. На хлопцаў былі складзеныя пратаколы за “распаўсюд друкаваных матэрыялаў без выходных дадзеных”.
Учора на памежным пераходзе Брузгі – Кузьніца Беластоцкая беларускія памежнікі 3,5 гадзіны не выпускалі зь Беларусі кіраўніка Падляшскага ваяводзтва Яна Дабжынскага. Прычынай затрымкі была забарона перакрочваньня мяжы па дыпляматычным пашпарце.
В Пекине в понедельник после годового перерыва официально открылся второй этап пятого раунда шестисторонних переговоров по ядерной проблеме Корейского полуострова. На открытии переговоров КНДР обнародовала список жестких требований. Представители Северной Кореи пригрозили усилить свою ядерную мощь, если санкции в отношении нее не будут отменены. Делегация КНДР потребовала разморозить банковские счета страны за рубежом.
У ліку дакумэнтаў, прынятых цягам двух дзён на юбілейнай 25-ай сэсіі Балтыйскай асамблеі ў Вільні, заява адносна сытуацыі ў Беларусі. Балтыйская асамблея заклікала ўлады Беларусі шанаваць праявы дэмакратычнай грамадзянскай супольнасьці, устрымацца ад выкарыстаньня сілы супраць удзельнікаў мірных дэманстранцый і мітынгаў, вызваліць палітычных вязьняў, не ужываць рэпрэсіі супраць лідэраў апазыцыі.
Рашэнне ўрада Расеі аб увядзенні пошліны на ўвоз сырой нафты ў Беларусь скароціць прыбыткі Меснка. Другім сур’ёзным ударам можа стаць павелічэнне з 2007 года цэнаў на еўрапейскі газ да еўрапейскага ўзроўня. Пра новыя праблемы ў адносінах Расеі і Беларусі распавёў “Времени новостей” эксперт беларускага аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Яраслаў Раманчук.
Балтыйская Асамблея заклапочанная пагаршэннем адносінаў паміж Расеяй і Грузіяй адзначана ў прынятай у нядзелю дэпутатамі Эстоніі, Літвы і Латвіі заяве “Аб адносінах Расеі і Грузіі”.
17 сьнежня позна ўвечары на беларуска-ўкраінскай мяжы затрыманы на дзьве гадзіны кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Старычэнка і ягоны паплечнік з Рэчыцы Алег Шабетнік. Іх зьнялі гомельскія мытнікі з цягніка Чарнігаў-Гомель на беларускай станцыі Церуха. Сацыял-дэмакраты вярталіся цягніком у Гомель з Чарнігаву, дзе бралі ўдзел ва ўстаноўчай канфэрэнцыі Саюзу левых партый Беларусі. Высадку мытнікі патлумачылі тым, што актывісты перавозяць забароненую літаратуру.
Лідэры Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ), Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Беларускай жаночай партыі “Надзея” падпісалі ў Чарнігаве ўстаноўчую дамову аб стварэнні Саюза левых партый. Гэта вынік устаноўчай канферэнцыі па стварэнні новага палітычнага аб`яднання, якая адбылася 17 снежня.
Упраўленне Камітэта дзяржбяспекі Беларусі па Гомельскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні кіраўнікоў гомельскага аддзялення незарэгістраванай арганаізацыі “Русское национальное единство” (РНЕ). Аб гэтым паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на прэс-службу УКДБ.
Правал перамоваў прэзідэнтаў Расеі і Бларусі, падчас якіх у Аляксандра Лукашэнкі не атрымалася дамовіцца ні аб паніжэнні цэнаў на газ, ні аб захаванні прыбыткаў ад нафтаперапрацоўкі, у Беларусі быў успрыняты сур’ёзна. Лукашэнка адмовіўся ад традыцыйных рэзкіх каментараў у адрас Расеі, а апазіцыя заявіла пра тое, што адбываецца, як пра “аншлюс” краіны Расеяй, які рыхтуецца. На тое, каб згадзіцца з патрабаваннямі Расеі, у Менска засталося 13 дзён, піша сёння расейская газета “КоммерсантЪ”.
Александр Лукашенко в понедельник подписал декрет, который предусматривает упорядочение пенсионного обеспечения граждан, пострадавших от катастрофы на Чернобыльской АЭС.
В условиях государственной пропаганды и недостатка независимых средств массовой информации Россию охватывает блогомания. "Это попытка компенсировать недостаток свободной прессы. Рунет в настоящий момент насчитывает не менее 1,5 млн блогов. В условиях государственной пропаганды блоги взяли на себя роль, которую играли в советскую эпоху "кухни": они стали последним убежищем, где можно свободно переделывать мир, отмечают либералы. И Кремль пытается сегодня взять их под свой контроль", - озабоченно пишет французская Liberation.
Очереди грузовиков на латвийско- российской границе за сутки немного уменьшилась, сообщили агентству BNS в воскресенье в Госпогранохране Латвии. "За сутки очередь на КПП "Терехово - Бурачки" сократилась на 98 машин - до 1072, а на КПП "Гребнево - Убылинка" - на 15, до 605", - сказал представитель ведомства.
Гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» 25 снежня праводзіць у клубе «Арэна» (вул. Талбухіна, 4) ужо стаўшую традыцыйнай, калядную сярэднявечную дыскатэку. Сярэднявечная дыскатэка — від канцэрта сярэднявечнай музыкі, які аднаўляе ўсе прыкметы адпачынку нашых продкаў: старая музыка на старых інструментах, танцы і шмат беларускага піва.