Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
1819 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Хасэп Барэль: «Энергія становіцца выпрабаваннем для дэмакратыі»
15:54, 18/12/2006

Іспанскі сацыяліст Хасэп Барэль хутка складзе свае паўнамоцтвы старшыні Еўрапарламента. Напярэдадні чарговага саміту ЕЗ карэспандэнт “ЕўраНьюс” задае Хасэпу Барэлю пытанні аб палітычнай будучыні супольнасці.

ЕўраНьюс: Спадар Барэль, апошнія 2 гады Вы старшынствавалі ў Eўрапарламенце. Наколькі па-вашаму ён адлюстроўваў меркаванні электарата?

Хасэп Барэль: У поўнай меры. Штодзён з дзейснасцю, якая ўвесь час нарастае, і з палітычным уплывам у ЕЗ, які расце. Сёння Eўрапарламент валодае большым даверам, большай палітычнай вагай, большымі паўнамоцтвамі ў заканадаўчай сферы, чым 2 года таму. Гэта агульнапрызнана. Людзі давяраюць Eўрапарламенту, бо ведаюць, што рашэнні, якія ён прымае, адказваюць іх спадзяванням.

ЕўраНьюс: Ужо зараз вядома, што наступным старшынёй Еўрапарламента стане прадстаўнік фракцыі народных партый з Нямеччыны Ганс Герт Петэрынг. Як такія рашэнні ўзгадняцца з выбарам грамадзянаў?

Хасэп Барэль: Ну, па-першае, трэба дачакацца канчатковых вынікаў галасавання. Але, здаецца, што спадар Петэрынг ужо заручыўся падтрымкай трох фракцый, уласных кансерватараў, сацыялістаў і лібералаў. Не разумею, чаму да такіх рашэнняў ставяцца з падазронасцю. Ні адна фракцыя ў Еўрапарламенце не мае магчымасці абраць старшыню сам-адзін. Як следства гэтага, падобныя пагадненні паміж фракцыямі. Так было з першых дзён Еўрапарламента. Нічога новага гэтым разам не будзе.

ЕўраНьюс: У студзені Нямеччына на паўгода атрымае старшынства ў Еўразвязе. І ў гэты ж час старшынёй Еўрапарламента стане немец...

Хасэп Барэль: Я б параіў не мераць такія пытанні геаграфічнай шкалой. Калі маё імя паўстала падчас абмеркавання кандыдатуры старшыні, то раздаліся галасы: “Не! У нас ужо спадар Барозу партугалец, а тут яшчэ Барэль, занадта шмат іберыйцаў!” Як быццам гаворка ідзе аб салямі ў мясным асарці. Кіньце! Мы тут для таго, каб прадстаўляць Eўропу, гэтую ідэю падзяляюць усе, эстонцы, партугальцы, шатландцы, кіпрыёты. Ёсць у гэтай сферы адчувальныя кропкі, але ў меншай ступені гэта датычыцца таго, з якой часткі Eўропы той або іншы палітык.

ЕўраНьюс: Еўропа перажывае канстытуцыйны крызіс, а Нямеччына збіраецца перазапусціць працэс прыняцця новай канстытуцыі. Што, па вашым меркаванні, трэба зрабіць, каб еўрапейцы прынялі новы асноўны закон?

Хасэп Барэль: Новая канстытуцыя абсалютна неабходная. Як ні назаві гэты дакумент дамова, канстытуцыя, без яго не абыйсціся. Без рэарганізацыі і абнаўлення працэдуры прыняцця рашэнняў мы не зможам растлумачыць нашыя мэты і не зможам іх дасягнуць, супольнасць 27 нацый будзе паралізаваная. Ёсць гістарычныя моманты, калі праеўрапейскія дзеянні відавочна неабходныя, а плата за дэзінтэграцыйныя крокі вельмі высокая. Зараз менавіта такі момант. Перад праблемамі з энергетычнай залежнасцю і іміграцыі Eўропа альбо сустрэне іх адзінай, альбо ў XXI стагоддзі будуць пастаўленыя пад пытанне эканамічнае развіццё Eўропы, далейшы росквіт і палітычны ўплыў у свеце.

ЕўраНьюс: Як раз праблема іміграцыі будзе абмяркоўвацца на самым блізкім саміце Еўразвяза...

Хасэп Барэль: Пытанне было ў парадку дня і на апошнім саміце ў Лахці, і на папярэдніх сустрэчах у вярхах. 7 год абмяркоўваецца гэтая праблема, а прагрэсу ў рашэнні амаль няма. Датуль, пакуль мы не дасягнем адзінства ў рашэнні праблемы, мы не прасунемся наперад.

ЕўраНьюс: Вы згадалі пра энергетычную праблему. Гэта адзін з галоўных выклікаў часу. Якія пуці рашэння праблемы?

Хасэп Барэль: Зразумела, што ўвесь свет не можа спажываць столькі энергіі, сколькі марнуюць у Амерыцы і Еўропе. Карысных выкапняў не хопіць для гэтага. Таму трэба развіваць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі і не залежыць больш толькі ад вуглевадародных энерганосьбітаў. Выбар рабіць неабходна.

Энергія становіцца выпрабаваннем для дэмакратыі. Трэба яшчэ зразумець, наколькі людзі гатовыя да новых патрабаванняў у дачыненні спажывання энергіі. Еўропа падпісала Кіёцкі пратакол па абмежаванні выкідаў у атмасферу. Але ніхто не жадае паступіцца сваім энергетычным камфортам. Што рабіць? Вярнуцца да атамнай энергіі? Спрэчкі аб гэтым аднавіліся.

ЕўраНьюс: І апошняе пытанне, чым вы будзеце займацца пасля сыходу з пасады старшыні Еўрапарламента?

Хасэп Барэль: Ну, пасля старшынства ў Еўрапарламенце я.. застануся ў Еўрапарламенце!


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: