Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Эстонія, Латвія і Літва прынялі зварот у абарону Грузіі 09:49, 18/12/2006
Балтыйская Асамблея заклапочанная пагаршэннем адносінаў паміж Расеяй і Грузіяй адзначана ў прынятай у нядзелю дэпутатамі Эстоніі, Літвы і Латвіі заяве “Аб адносінах Расеі і Грузіі”.
“Асамблея заклікае ўсе дэмакратычныя дзяржавы і міжнародныя арганізацыі адкрыта і адназначна ацаніць дзеянні Расеі. Такія дзеянні Расеі падрываюць прынцыпы дэмакратыі і правоў чалавека і выклікаюць пагрозу палітычнай і эканамічнай стабільнасці ў рэгіёне”, – падкрэслена ў заяве.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры сесіі, БА – нязменны орган супрацоўніцтва парламентаў Літвы, Латвіі і Эстоніі – заклікала Расею “спыніць псіхалагічны і палітычны ціск на Грузію, усе спрэчкі паміж дзяржавамі вырашыць канструктыўным дыялогам, які будзе заснаваны на адносінах добрасуседства, у духу адкрытасці і абапіраючыся на міжнародныя нормы”.