Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Празе прайшла акцыя салідарнасьці з беларусамі (Фота) 14:33, 18/12/2006
16 снежня ў Празе адбылася ўжо традыцыйная акцыя, прымеркаваная да Дня беларускай салідарнасьці. На Крыжовніцкую плошчу, побач з Карлавым мастом, дзе знаходзіцца гістарычны цэнтр Прагі, прыйшлі чэхі, палякі і беларусы, каб разам выказаць салідарнасьць беларускім палітычным вязьням і іх сем`ям.
У акцыі прынялі ўдзел 20 чалавек, якія раздавалі жыхарам Прагі і шматлікім турыстам ўлёткі з інфармацыяй пра рэжым, які пануе на Беларусі, а таксама пра зьніклых апазыцыйных палітыках і журналісце. Напрыканцы акцыі былі запаленыя сьвечы салідарнасьці і прагучалі словы падтрымкі на беларускай, чэскай і польскай мовах. Акцыю здзейсьніла Чэская студэнская грамадзянская ініцыятыва Svobodné Bělorusko ў супрацы са “Зьвязам беларусаў замежжа”.