Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Брусэлі абмяркоўваюць пытанне аб пазбаўленні Беларусі прэферэнцый 13:45, 18/12/2006
У Брусэлі сёння праходзіць паседжанне сталых прадстаўнікоў краін-сяброў Еўразвяза, у парадку дня якога пытанне аб выключэнні Беларусі з Генеральнай сістэмы прэферэнцый (ГСП) ЕЗ. Нагадаем, 5 снежня працоўная група экспертаў ЕЗ большасцю галасоў прыняла рашэнне выключыць Беларусь з ліку краінаў – бенефіцыяраў ГСП. У выпадку ўхвалы сталымі прадстаўнікамі краінаў ЕЗ гэтае рашэнне ўступіць у сілу праз паўгода.
Дадзенае пытанне было ініцыяванае ізноў пасля таго, як прадстаўнікі краінаў Еўразвяза атрымалі пацверджанне таго, што падчас галасавання набяруць неабходную большасць галасоў для станоўчага рашэння пытання, паведамілі БелаПАН у прэс-службе ЕЗ.
Працэдура прыпынення гандлёвых прэферэнцый для Беларусі была ініцыяваная Радай ЕЗ у жніўні 2005 года ў сувязі з інфармацыяй аб парушэнні ў Беларусі правоў прафсаюзаў. З прапановай прыпыніць для Беларусі дзеянне ГСП у ЕЗ неаднаразова звярталіся міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі. Калі дзеянне прэферэнцый будзе прыпынена, то пры таваразвароце з Еўразвязам у 3 млрд. еўра (як гэта было ў 2005 годзе) Беларусь можа штогод губляць да 300 млн. еўра.
Даведка БелаПАН. Зацверджаная ў 1971 годзе Генеральная сістэма прэферэнцый – гэта сістэма мытных льгот, што падаюцца кранам, якія развіваюцца, з боку развітых краін. Пад краінамі, якія развіваюцца, у дадзеным выпадку маюцца на ўвазе 77 краінаў па класіфікацыі ААН, краіны былога СССР, краіны былога сацыялістычнага лагера, якія пакуль не ўступілі ў ЕЗ, а таксама Кітай. Гандлёвымі прэферэнцыямі, гэта значыць паніжэннем на 10% мытных пошлін, карыстаюцца тыя краіны, якія захоўваюць правы чалавека, у прыватнасці права незалежных прафсаюзаў.