Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віленскі суд адклаў выдачу Польшчы беларускага шпіёна 17:00, 18/12/2006
Віленскі акруговы суд у панядзелак разгледзеў просьбу Генеральнай пракуратуры Літвы аб выдачы Польшчы грамадзяніна Беларусі Сяргея Моніча, які падазраецца ў шпіёнскай дзейнасці. “Рашэнне суду па гэтай справе будзе абвешчанае ў пятніцу, 22 снежня”, – сказаў карэспандэнту “Інтэрфакса” суддзя Лінас Жукаўскас (Linas Zukauskas).
Просьба Польшчы аб экстрадыцыі С.Моніча ў Генпракуратуру Літвы паступіла прыкладна два тыдні таму. Генпракуратура звярнулася ў Віленскі акруговы суд з просьбай санкцыянаваць выдачу Польшчы беларуса, які падазраецца ў шпіёнскай дзейнасці.
Польскія праваахоўныя органы падазраюць затрыманага ў Вільні тры тыдні назад С.Моніча ў падбухторванні да шпіянажу супраць Польшчы ў інтарэсах замежнай разведкі. Пракурор з Польшчы Януш Качмарак (Janusz Kaczmarek), які пабываў у Вільні, заявіў на брыфінгу, што С.Моніч цягам некалькіх гадоў сустракаўся на тэрыторыі Літвы і іншых дзяржаў з грамадзянамі Польшчы, спрабаваў іх вербаваць, здабываць сакрэтную інфармацыю, плаціў за яе.
Літоўскі Дэпартамент дзяржбяспекі (ДДБ) таксама расследуе дзейнасць затрыманага грамадзяніна Беларусі з мэтай высвятліць, ці не была яна накіраваная і супраць Літвы.