Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
1819 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускіх студэнтаў будуць шукаць праз Інтэрпол?
13:50, 18/12/2006

Студэнтаў з Гомельскай вобласьці, якія навучаюцца за мяжой, імкнуцца выклікаць у прызыўныя камісіі ваенкаматаў. Раней гэтыя студэнты вучыліся ў Беларусі, але былі адлічаныя з вучобы за тое, што ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту.

“З міліцыі затэлефанавалі нам дахаты і сказалі, што мой сын злачынца”, – паведаміла маці аднаго са студэнтаў у Сьветлагорску. Бацькі іншага хлопца распавялі, што міліцыянты неаднойчы прыходзілі да іх дадому: “Яны казалі, што калі ня знойдуць сына, яго могуць пачаць разшукваць праз Інтэрпол”. Міліцыянты паабяцалі таксама, што студэнтаў “прывязуць з-за мяжы ў наручніках”, і што будзе заведзеная крымінальная справа.

Зараз завяршаецца чарговы прызыў на вайсковую службу. У ваенкаматах канстатуюць, што прызыўнікоў больш, чым патрэбна. Бывае, што не прызываюць хлопцаў, якія самі жадаюць ісьці ў войска. Разам з тым кіраўніцтва Гомельскага абласнога ваенкамату тлумачыць: студэнты, якія былі адлічаныя з навучаньня, страцілі права на адтэрміноўку ад прызыву. Цяпер, нават калі яны і зноў паступілі вучыцца, мусяць быць выкліканыя на прызыўную камісію – такое, як кажуць супрацоўнікі ваенкамату, патрабаваньне заканадаўства.

Палітычны характар ціску на бацькоў студэнтаў у ваенкамаце адмаўляюць. Тым не меньш, ніхто з гэтых студэнтаў не атрымліваў павестку ў ваенкамат, таму што ўсе з’ехалі на вучобу за мяжу яшчэ да пачатку прызыву, - паведамляе www.belngo.info.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: