Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
1819 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пратэстанты зноў ідуць у суд
14:06, 18/12/2006

22 снежня ў 11.00 суддзя Вышэйшага гаспадарчага суду Кацярына Караткевіч пачне разгляд пазову менскай царквы “Новае жыццё” Аб’яднання суполак грамадзянаў поўнага Евангелля Рэспублікі Беларусь аб прызнанні пазапраўным рашэння Менскага гарвыканкама аб пазбаўленні царквы зямлі і будынка.

Як паведаміў БелаПАН юрыст царквы Сяргей Луканін, аб гэтым стала вядома 18 снежня з пастановы ВГС, якая прыйшла па пошце ў офіс суполкі. У пастанове гаворыцца, што суд лічыць канчатковай падрыхтоўку справы дасудовага разбіральніцтва.

Па словах юрыста, папярэдняе судовае паседжанне па справе, якое адбылося 7 снежня, паказала, што “Менскі гарвыканкам абсалютна не змяніў сваю агрэсіўную пазіцыю ў дачыненні царквы, а суддзя ВГС Кацярына Караткевіч жадае высвятліць чыннікі сітуацыі, у якой апынулася рэлігійная суполка”. С.Луканін адзначыў, што паводле заканадаўства справа павінна быць разгледжаная да 7 снежня.

Нагадаем, увосень мінулага года суполка падала ў гаспадарчы суд Менска пазоў аб прызнанні пазапраўным рашэння Менскага гарвыканкама ад 17 жніўня 2005 года аб пазбаўленні царквы зямлі і будынкі па вуліцы Кавалёва, 72 у сталічным мікрараёне Сухарава. Сваім рашэннем ад 27 кастрычніка 2005 года суддзя Гаспадарчага суду Менска Аляксандр Карамышаў адмовіўся задаволіць скаргу царквы і прызнаў законнымі дзеянні гарадскіх улад. Пасля пачатку пратэстантамі галадоўкі пратэсту старшыня ВГС Віктар Каменкоў 26 кастрычніка цяперашняга года апратэставаў рашэнне А.Карамышава па справе царквы “Новае жыццё” і прапанаваў яшчэ раз разгледзець гэтае пытанне ў прэзідыўме Вышэйшага гаспадарчага суду. Сваёй пастановай ад 4 лістапада прэзідыўм Вышэйшага гаспадарчага суду задаволіў пратэст старшыні ВГС Віктара Каменкова на рашэнне суддзі гаспадарчага суду Менска А.Карамышава ад 27 кастрычніка 2005 года.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: