Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
1819 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Чарнігаве падпісаная ўстаноўчая дамова аб стварэнні Саюза левых партый Беларусі
09:35, 18/12/2006

Лідэры Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ), Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Беларускай жаночай партыі “Надзея” падпісалі ў Чарнігаве ўстаноўчую дамову аб стварэнні Саюза левых партый. Гэта вынік устаноўчай канферэнцыі па стварэнні новага палітычнага аб`яднання, якая адбылася 17 снежня.

Дэкларацыя аб стварэнні Саюза левых партый была падпісаная 22 лістапада. Устаноўчую канферэнцыю першапачаткова планавалася правесці ў Менску, аднак узніклі праблемы з памяшканнем, і арганізатары вырашылі правесці мерапрыемства ва Украіне.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар ПКБ Сяргей Вазняк, апроч падпісання дамовы аб стварэнні Саюза левых партый дэлегаты прынялі статут аб`яднання, праграмную заяву і заяву ў падтрымку экс-кандыдата ў прэзідэнты, лідэра БСДП (Грамада) Аляксандра Казуліна. Па рашэнні канферэнцыі А.Казулін абвешчаны ганаровым старшынёй Саюза левых партый. Такой пасады няма ў статуце, але рашэнне было прынятае “у знак павагі да барацьбы гэтага чалавека, які знаходзіцца за кратамі”, растлумачыў Вазняк.

Сустаршынямі саюза сталі лідэры трох партый: ПКБ – Сяргей Калякін, БСДП (Грамада) – Анатоль Ляўковіч (выканаўца абавязкаў старшыні партыі ў адсутнасці Казуліна), жаночай партыі – Алена Яськова. Чацвёртым сустаршынёй стаў Аляксандр Бухвостаў – кіраўнік аргкамітэта па падрыхтоўцы 2-га Кангрэса дэмакратычных сілаў. У склад Цэнтральнага савета на партытэтнай аснове ўвайшоў 31 чалавек, у склад кантрольна-рэвізійнай камісіі – чатыры.

Па заканчэнні канферэнцыі адбылося першае паседжанне Цэнтральнага савета Саюза левых партый.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: