Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Актывіст апазіцыі з Бабруйску пакараны за «палітыку» 11:11, 19/12/2006
Лідэр бабруйскага “Маладога Фронту”, намесьнік старшыні арганізацыі Валер Мацкевіч пакараны штрафам памерам у чатыры базавыя велічыні за парушэньне арт. 172 п. 3 Адміністрацыйнага кодэксу Рэспублікі Беларусь ( “распаўсюд друкаваных выданьняў без выходных дадзеных са зьместам , які шкодзіць дзяржаўнаму і грамадкаму парадку”).
Падчас паседжаньня адміністацыйнай камісіі Першамайскага раёна горада Бабруйска Валеру Мацкевічу далі азнаеміцца з матэрыяламі справы, дзе зьмяшчалўся пратакол, які Мацкевіч падчас затрыманьня не падпісваў. Так, да справы быў далучаны пратакол аб распаўсюдзе друкаванай прадукцыі, чаго, натуральна, пры затрыманьні не было. Сьведкамі выступалі два міліцыянты, прычым аднаго з іх актывіст пабачыў толькі ў пастарунку. Тады на патрабаваньне прадаставіць дакументы міліцыянт адказаў, што да гэтай справы ніякага дачыненьня не мае.
Характэрна, што адзін з сябраў адміністратыўнай камісііі падчас паседжаньня заўважыў: “Вы ж разумееце, што гэта палітыка”.
Нагадаем, лідэр бабруйскага “Маладога Фронту”, намесьнік сустаршыні арганізацыі Валер Мацкевіч быў затрыманы 24 лістапада у Бабруйску. Яго схапілі на вакзале і заявілі, што ён падазраецца ў здзяйсьненьні разбойнага напада.