Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 1920 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Генерала Фралова ў дэпутаты не пусцілі
09:50, 19/12/2006

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета Уладзімір Нісцюк і вядомы праваабаронца Алег Воўчак зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых выбараў ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Не прайшоў рэгістрацыю экс-дэпутат “палаты прадстаўнікоў”, адзін з лідэраў групы “Рэспубліка” Валерый Фралоў. Афіцыйным чыннікам адказу стала “дрэнная якасць пададзеных у выбарчую камісію подпісаў”, адзначыў У.Нісцюк.

Каментуючы БелаПАН ход выбарчай кампаніі, У.Нісцюк, які балатуецца па Жудроўскай выбарчай акрузе № 35, заявіў: “Выбары нічога новага не дэманструюць. Цяперашнія выбары адрозніваюцца ад мінулых тым, што дэмакратычныя сілы ставяцца да іх вельмі спакойна і не ўспрымаюць іх са ўсёй сур’ёзнасцю”.

Па меркаванні Нісцюка, адмоўным бокам кампаніі з’яўляецца той момант, што збор подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты ад партый дэмакратычнай кааліцыі быў сумешчаны са зборам подпісаў для вылучэння дэлегатаў на другі Кангрэс дэмакратычных сілаў. “Шматлікія кандыдаты пасля збору подпісаў на кангрэс знялі свае кандыдатуры. Такім чынам, грамадзяне, якія аддалі свае подпісы за дэмакратычных кандыдатаў, былі пакрыўджаныя”, – адзначыў У.Нісцюк.

Як паведаміў выканаўца абавязкаў старшыні БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч, колькасць зарэгістраваных кандыдатаў ад партыі стане вядома ў самыя блізкія дні.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: