Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 1920 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Напярэдадні мясцовых выбараў вну будуць узмацняць ідэалагічна
14:53, 19/12/2006

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці паляпшэння ў вышэйшых навучальных установах працы па фармаванні светапогляду студэнтаў. “Перад вну пастаўленая задача ўдасканалення зместа падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі, фармавання канструктыўнага светапогляду ў студэнцкай моладзі”, – заявіў ён у аўторак у Менску падчас нарады з сябрамі Рэспубліканскага савета рэктараў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.

А.Лукашэнка паставіў перад рэктарам пытанне: “Ці атрымалася дамагчыся больш высокай якасці грамадазнаўчай падрыхтоўкі на аснове прынцыпаў дзяржаўнай ідэалогіі? Або ўсе рэфармаванні абмежаваліся фармальным скарачэннем гадзін і паніжэннем выхаваўчага эфекта працэса навучання?”

Лукашэнка лічыць, што сёння “напярэдадні важнай грамадска-палітычнай кампаніі – выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, трэба прааналізаваць эфектыўнасць усёй ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўстановах адукацыі”. “Як забяспечаная каардынацыя працы рэктараў, прарэктараў, дэканаў, куратараў і “пяршовак” Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі? Ці не занадта вну захапіліся фармальным бокам справы ў шкоду індывідуальнаму падыходу да кожнага студэнта?”, – спытаў А.Лукашэнка. Ён таксама звярнуў увагу на праблемы кадравага забеспячэння беларускіх вну.

“Як мне дакладалі, паменшылася колькасць выкладчыкаў, у якіх ёсць вучоная ступень і званні, а ў маладых адмыслоўцаў паніжаецца інтарэс да навуковай кар’еры і выкладчыцкай працы”, – сказаў ён.

Лукашэнка таксама заявіў, што яго “заўсёды насцярожвалі навацыі ў адукацыі”. “А што было дрэннага ў савецкай сістэме адукацыі?”, – сказаў ён. “Добра, што мы спыніліся своечасова і ўсё не зруйнавалі, як гэта адбылося ў Расеі”, – падкрэсліў ён.

А.Лукашэнка таксама выказаў сумненні ў правільнасці школьных праграм. “Стаўлю пэўнае пытанне: “Што адбываецца ў нашай школе, ці не занадта мы задушылі дзяцей і ці не з`яўляюцца занадта складанымі праграмы”, – сказаў ён.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: