Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Выбаркамы адмаўляюць апазіцыянерам, не задумваючыся 11:18, 19/12/2006
У Гародні намесніку старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміру Чарваненку і кіраўніку Гарадзенскай гарадской арганізацыі партыі БНФ Сяргею Мальчыку адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты па цалкам процілеглых чынніках.
Уладзіміра Чарваненку не зарэгістравалі, таму што ён у анкеце (біяграфічныя дадзеныя) у графе “месца жыхарства” напісаў свой адрас па месцы прапіскі – інтэрнат, паведамляе прэс-служба АГП. Ад дырэктара ПТВ, у распараджэнні якога знаходзіцца інтэрнат, прыйшла даведка аб тым, што Уладзімір Чарваненка прапісаны ў інтэрнаце, але не пражывае там. На падставе таго, што адрас прапіскі не супадае з адрасам пражывання, намесніку старшыні АГП адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты ў Гарадзенскі абласны савет.
З Сяргеем Мальчыкам усё з дакладнасцю да наадварот. Ён прапісаны ў Берасцейскай вобласці, а жыве ў Гародні. У анкеце Сяргей Мальчык адзначыў месца жыхарства, прыклаўшы дамову наймання жылога памяшкання, якое арандуе ўжо некалькі гадоў. Яго не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты ў Гарадзенскі гарадскі савет дэпутатаў. У Гарадзенскай гарадской выбарчай камісіі Сяргею Мальчыку адмовілі ў рэгістрацыі на той падставе, што ён не пражывае і не працуе на тэрыторыі горада Гародні.
“Гэта нонсэнс: аднаго прэтэндэнта не рэгіструюць на той падставе, па якой адмаўляюць у рэгістрацыі іншаму. Выбарчыя камісіі прынялі два ўзаемнавыключальных рашэння”, – адзначыў кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юрый Істомін.
Уладзімір Чарваненка абскардзіў рашэнне акруговай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі. 19 снежня а 15 гадзіне адбудзецца паседжанне Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі, на якім будуць разгледжаныя скаргі незарэгістраваных прэтэндэнтаў у кандыдаты, у тым ліку сяброў АГП Уладзіміра Чарваненкі, Яраслава Раманчука і Мікалая Уласевіча.