Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мінюст прыпыніў дзейнасьць «Беларускага клуба выбаршчыкаў» 18:09, 19/12/2006
11 сьнежня ў Вярхоўным судзе Беларусі адбыўся разгляд справы па іску Мінюста аб прыпыненьні дзейнасьці недзяржаўнай арганізацыі, якая здзяйсьняла незалежнае назіраньне за выбарамі -- грамадзкага аб`яднаньня "Беларускі рэспубліканскі клуб выбаршчыкаў". Цягам гэтага году Мінюст вынес два папярэджаньні ГА "БРКВ" і на падставе гэтага запатрабаваў прыпыніць яго дзейнасьць тэрмінам на 6 месяцаў.
Нягледзячы на тое, што першая падстава для прыпыненьня дзейнасьці арганізацыі не знайшла доказаў у часе судовага разгляду, Вярхоўны суд палічыў істотнай другую - адсутнасьць офіснага памяшканьня па зарэгістраванаму юрыдычнаму адрасу - і вынес рашэньне аб прыпыненьні дзейнасьці "Беларускага рэспубліканскага клубу выбаршчыкаў" тэрмінам на 6 месяцаў. Дадзенае рашэньне Вярхоўнага суда Беларусі ня можа быць абскарджанае. У выпадку, калі названая прычына на працягу паўгады будзе выпраўлена, дзейнасьць ГА "БРКВ" можа быць адноўленая.
Цяпер ужо былы старшыня грамадзкага аб`яднаньня "Беларускі рэспубліканскі клуб выбаршчыкаў" Уладзімір Гудзееў лічыць, што прыпыненьне дзейнасьці грамадзкага аб`яднаньня раўназначна ягонай ліквідацыі, і такім чынам, у краіне не застанецца незалежнай грамадзкай структуры, здольнай ажыцьцяўляць масавае нейтральнае назіраньне за выбарамі. Акрамя таго былы старшыня тлумачыць адсутнасьць сродкаў для арэнды офісу нежаданьнем спонсараў дапамагчы працы незалежных назіральнікаў.