Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 1920 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Паплечніка Мілінкевіча вызвалілі, але канфіскаваную тэхніку не вярнулі
10:55, 19/12/2006

У Баранавічах (Берасцейская вобласць) 18 снежня быў затрыманы актывіст ініцыятыўнай групы ў падтрымку Аляксандра Мілінкевіча на прэзідэнцкіх выбарах, старшыня гарадскога аддзялення грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) Віктар Сырыца.

Як паведаміў БелаПАН В.Сырыца, прыкладна ў 14.30 на дамашні тэлефон яму паталефанаваў невядомы і, назваўшы яго імя і імя па бацьку, паклаў слухаўку. Праз 20 хвілін у кватэру прыйшлі шэсць чалавек, трое з якіх былі ў форме супрацоўнікаў міліцыі, і прад’явілі пастанову на ператрус, падпісаную намеснікам пракурора горада.

– Мне растлумачылі, што знікла жаночая сумачка і ёсць інфармацыя, што яна знаходзіцца ў маім доме. Супрацоўнікі міліцыі правялі ў кватэры ператрус. Сумачка, зразумела, знойдзеная не была. Затое ў шафе сярод бялізны яны “знайшлі” 20 баявых патронаў. Няма сумнення, што мне іх падкінулі, – заявіў В.Сырыца.

Паводле яго, падчас ператрусу ў яго канфіскавалі два кампутарных сістэмных блока, усе дыскі і дыскеты, пячатку ТБМ, літаратуру, якая датычыцца як грамадскага аб’яднання, так і выбараў у мясцовыя саветы, значкі дэмакратычнага руху “За свабоду!”, зварот А.Мілінкевіча да грамадзянаў.

– Прыкладна а 18 гадзіне мяне даставілі ў аддзяленне міліцыі, дзе я прабыў каля гадзіны. У справе аб сумачцы я праходжу як сведка, з падкінутымі мне патронамі яшчэ будзе разбіральніцтва. Лічу, што пошукі сумачкі сталі толькі падставай для правядзення ў маёй кватэры ператрусу, – сказаў В.Сырыца.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: