Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка раптам узгадаў пра «родную мову» 14:58, 19/12/2006
Тэму вывучэння беларускай мовы ў навучальных установы Беларусі закрануў сёння падчас нарады з сябрамі Рэспубліканскага савета рэктараў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У прыватнасці, ён заявіў, што “зусім нікуды не варта, калі ў асобных гімназіях у тыдзень адзін урок беларускай мовы і шэсць урокаў ангельскай”.
“Выдатна, ангельскую мову трэба ведаць, але трэба ведаць і сваю родную мову. У нас жа дзеці наогул не разумеюць па тэлебачанні перадач на беларускай мове, не чытаюць газет на беларускай мове. Гэта ненармальна”, – упэўнены Лукашэнка.
Трэба нагадаць, што менавіта падчас кіраўніцтва Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі не засталося беларускамоўных школ, знізілася да мінімуму колькасць беларускамоўных класаў, быў зачынены адзіны ў Беларусі ліцэй з выкладаннем на беларускай мове – Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Большасць дзяржаўных газет, а таксама дзяржаўнае тэлебачанне з`яўляюцца рускамоўнымі.