Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 1920 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Памёр Іван Навуменка
09:45, 19/12/2006

Народны пісьменьнік, вучоны, грамадзкі дзеяч Іван Навуменка памёр на 82-м годзе жыцьця. Пахаваньне пісьменьніка адбудзецца сёньня на Кальварыйскіх могілках у Менску. Развітаньне з Іванам Навуменка пачнецца а 13-й гадзіне па адрасе Карла Маркса, 36/21.

Беларускія пісьменнікі падзяліліся ўспамінамі аб Іване Навуменке ў інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Паводле пісьменьніка Пятра Васючэнкі, Іван Навуменка быў цьвёрдым ў сваіх поглядах.

“Гэта быў чалавек старой загартоўкі. Прадстаўнік пакаленьня, якое прыйшло з фронту і якое папярэднічала так званаму філялягічнаму пакаленьню. І мяркую, што гэта цьвёрдасьць, гэта прыналежнасьць да пакаленьня франтавікоў дыктавала яго паводзіны далей”.

Іван Навуменка ня ўступіў у лукашэнкаўскі Саюз пісьменьнікаў Беларусі, які стварае сэнатар Мікалай Чаргінец. Нагадаем, увесну спадар Чаргінец заявіў, што Іван Навуменка знаходзіцца амаль у коме, таму, маўляў, яго няма ў новаўтворанай арганізацыі. Згадвае дачка Валерыя:

“Бацьку гэта абразіла, ён даў афіцыйны адказ праз газэту, адказаў Чаргінцу, што апошнім часам у некаторых пэрыядычных выданьнях М. Чаргінец публічна заяўляе, што Навуменка знаходзіцца амаль што ў коме. “Да шматлікіх талентаў М.Чаргінца трэба, мабыць, дадаць яшчэ адзін – дыягностыка на адлегласьці. Інфармую яго: я ня ў коме. Ён мяне з кімсьці блытае. Іван Навуменка”,- вось такі тэкст быў…Мы паехалі на лецішча і сядзелі там. Ён казаў, як некалі нябожчык Іван Брыль, што я ў тым саюзе, які заснаваў Аляксей Горкі”.

Згадвае літаратар Міхась Тычына:

“Калі да яго зьвярнуліся прадстаўнікі новаяўленага Саюзу пісьменьнікаў на чале з Чаргінцом, ён проста сказаў: “Што я, падлетак, каб бегаць з аднаго Саюзу пісьменьнікаў, дзе ўсё жыцьцё быў, у невядома які саюз?” Канешне, яго тэлеграма, якую ён даслаў на апошні зьезд Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, была ўспрынята літаратарамі як надзвычайная падзея, па сутнасьці, пачуліся авацыі. Мала хто спадзяваўся на такі рэзананс, таму што ў ранейшыя часы выступленьні Навуменкі ўспрымаліся як выступленьні артадокса, чалавека, які новага не прызнае. Але мы памыляліся ў гэтым…”


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: