Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Карэн Сцюарт: «ЗША не прызнаюць вынікі рэферэндуму аб аб’яднанні Беларусі і Расеі» 15:33, 19/12/2006
У выпадку правядзення рэферэндуму аб аб`яднанні Беларусі і Расеі, Злучаныя Штаты Амерыкі не прызнаюць яго вынікі. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску заявіла Амбасадарка ЗША у Беларусі Карэн Сцюарт.
“Любое рашэнне аб стварэнні саюза двух дзяржаў павінна рэалізоўвацца ў такіх умовах, каб міжнародная супольнасць была ўпэўненая, што гэты шлях абраны грамадзянамі гэтых краінаў абсалютна добраахвотна. Гэта першая ўмова для таго, каб такі рэферэндум быў прызнаны. Прыняцце Акту аб дэмакратыі ў Беларусі гаворыць аб тым, што Кангрэс ЗША лічыць, што пры дадзеных умовах у Беларусі такі рэферэндум прызнаны быць не можа”, – заявіла Карэн Сцюарт.
Аб тым, што ў самы блізкі час можа быць праведзены рэферэндум аб аб`яднанні Беларусі і Расеі, у апошні час гавораць расейскія палітыкі. У прыватнасці, аб тым, што выбарныя кампаніі ў Расеі, якія адбудуцца ў 2007-2008 гадах, не могуць перашкодзіць рэферэндуму па Канстытуцыйным акце “саюзнай дзяржавы” і выбарам у “саюзны парламент”, заявіў сёння журналістам дзяржсакратар так званай “саюзнай дзяржавы” Павел Барадзін.