Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея не пацвердзіла інфармацыю аб перамовах па падзеле нафтавых пошлін 10:44, 19/12/2006
Міністэрству прамысловасці і энергетыкі Расейскай Федэрацыі не вядома пра нейкія перамовы па падпісанні пагадненняў аб падзеле беларускіх экспартных пошлін на нафтапрадукты. Аб гэтым БелаПАН паведамілі ў цэнтры грамадскіх сувязяў Мінпрамэнерга, каментуючы паведамленне са спасылкай на крыніцу інфармацыйнага агенцтва Інтэрфакс-Захад пра тое, што Беларусь і Расея да канца тыдня падпішуць пагадненне аб падзеле беларускіх экспартных пошлін на нафтапрадукты.
“Паведамленні са спасылкай на нейкую няпэўную крыніцу мы не каментуем. Акрамя таго, нагадаем, што пастанова аб пошлінах падпісаная прэм’ер-міністрам. Магчыма, нейкія абмеркаванні і ідуць, але гэта ўжо не ўзровень міністэрства”, – паведамілі ў прэс-службе Мінпрамэнерга.
У канцэрне “Белнафтахім” БелаПАН не пацвердзілі і не абвергнулі інфармацыю аб пагадненні, спаслаўшыся на адсутнасць паўнамоцтваў каментаваць сітуацыю з пошлінамі на нафтапрадукты.
Нагадаем, што 8 снежня прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Фрадкоў падпісаў пастанову, якая прыраўноўвае Беларусь у правах з астатнімі імпарцёрамі расейскай нафты. Па прагнозах экспертаў, рашэнне Расеі адмяніць ільготныя для Беларусі схемы паставак нафты пацягне 8-працэнтны спад беларускага ВУП.