Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 1920 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка: «Мы занадта шыкоўна жывем без нафты і газу»
14:50, 19/12/2006

Лішнія структурныя звёны ў бюджэтных арганізацыях у самы блізкі час павінны быць ліквідаваныя. Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка падчас паседжання з сябрамі Рэспубліканскага савета рэктараў вышэйшых навучальных устаноў. Па яго словах, адпаведная задача пастаўленая віцэ-прэм`еру, які курыруе гэтыя пытанні. “Гэта будзе зроблена па ўсіх бюджэтных арганізацыях, і не толькі па бюджэтных. Мы занадта шыкоўна жывем, не маючы практычна ў краіне ні нафты, ні газу. У сістэме адукацыі, а можа, і аховы здароўя, мы жывем не па сродках”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Падчас размовы з рэктарамі вну Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на сітуацыю з размеркаваннем і замацаваннем выпускнікоў у рэгіёнах, падрыхтоўку адмыслоўцаў у адпаведнасці з рэальнымі запатрабаваннямі эканомікі.

Лукашэнка закрануў пытанні ўдасканалення падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі, фармавання канструктыўнага светапогляду ў студэнцкай моладзі, цікавіўся якасцю грамадазнаўчай падрыхтоўкі на аснове прынцыпаў дзяржаўнай ідэалогіі.

Напярэдадні важнай грамадска-палітычнай кампаніі – выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, адзначыў кіраўнік дзяржавы, важна прааналізаваць эфектыўнасць усёй ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўстановах адукацыі. “Ці не занадта вну захапіліся фармальным бокам справы ў шкоду індывідуальнаму падыходу да кожнага студэнта?”, – задаў пытанне Лукашэнка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: