Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Былы спікер выклікае Лукашэнку ў праграму НТВ «К барьеру!» 10:11, 19/12/2006
Экс-старшыня верхняй палаты “нацыянальнага сходу” Беларусі, акадэмік Аляксандр Вайтовіч, у мінулым прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук выклікае Аляксандра Лукашэнку ў папулярную праграму расейскага тэлеканала НТВ “К барьеру!” .
У выступе А.Лукашэнкі на адной з прэс-канферэнцый, у прыватнасці, было заяўлена: “...Праблема складаецца з таго, што гэта ўсе былыя плюс пенсіянеры, якія вельмі паспяхова гадамі сядзелі ля кармушкі Лукашэнкі. Вайтовічы, Краўчанкі гэтыя, Казуліны і іншыя, яны адужэлі, сталі на ногі, пракраліся або занялі проста здрадлівую пазіцыю...”.
“Адносна абразлівых і ілжывых заяў Лукашэнкі ў мой адрас адкажу каротка: не, не і не. Я “я адужэў і стаў на ногі” без усякай ягонай дапамогі (яшчэ ў то час, калі яго за межамі арганізацый, дзе ён працаваў, ніхто не ведаў), не ”краў”, не “займаў здрадлівай пазіцыі”, не “уставаў у апазіцыю”, не здзяйсняў “дурасць за дурасцю”. За ўсе грошы, якія я атрымоўваў, працуючы ў акадэміі і ў “савеце рэспублікі”, распісваўся, так што лёгка падлічыць, колькі меў гэтых грошай; у акадэміі атрымоўваў больш, чым працуючы ў “савеце рэспублікі”, – заяўляе Вайтовіч. – Спадар Лукашэнка ваш час выйшаў. Хопіць пустых слоў, хопіць ілгаць беларускаму народу і вадзіць за нос Расею і міжнародную супольнасць. Я выклікаю Вас на тэледуэль на перадачу да Уладзіміра Салаўёва “К барьеру!”.