Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы працягваюць скупляць валюту 10:39, 19/12/2006
На валютным рынку Беларусі для банкаў захоўваецца адмоўнае сальда ў гандлі замежнай валютай з насельніцтвам. Як паведамілі БелаПАН у Нацыянальным банку, па папярэдніх дадзеных, у студзені-лістападзе 2006 года насельніцтва прадало банкам замежнай валюты на 3 млрд. 156,9 млн. даляраў ЗША, што на 27,8% больш за аналагічны перыяд мінулага года. У сваю чаргу, набыла насельніцтва ў банкаўскіх абменных пунктах і валютных касах валюты на 3 млрд. 759 млн. даляраў, або на 30,1% больш, чым у студзені-лістападзе 2005 года.
Такім чынам, за адзінаццаць месяцаў для банкаў склалася адмоўнае сальда ў гандлі інвалютай з насельніцтвам у памеры каля 602,1 млн. даляраў ЗША і вырасла ў параўнанні з такім жа перыядам 2005 года ў 1,4 разы (за студзень-лістапад 2005 года яно складала 420,2 млн. даляраў).