Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 2021 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



За мужнасць пры абароне правоў чалавека
15:30, 20/12/2006

Уручэнне Нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека адбылося сёння ў Менску. Лаўрэатамі прэміі ў намінацыі “За асабістую мужнасць пры абароне правоў чалавека” сёлета сталі: абаронцы намётавага мястэчка на плошчы К. Каліноўскага (былая Кастрычніцкая) Менска ў сакавіку 2006 года, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі, палітвязень Аляксандр Казулін, лідэр “Маладога Фронту”, палітвязень Зміцер Дашкевіч, актывістка Беларускага незалежнага прафсаюза Алена Захожая, якая больш за 40 дзён галадала ў знак пратэсту супраць парушэння правоў прафсаюзаў, а таксама вернікі, што ўдзельнічалі ў галадоўцы ў абарону храма пратэстанцкай царквы “Новае жыццё”.

Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалавека была заснаваная ў 1998 годзе аргкамітэтам Хартыі’97. “Гэта прэмія для лепшых з лепшых. Вы ведаеце, што ў гэтым годзе больш за 1 300 чалавек былі арыштаваныя за ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі і абарону сваіх правоў, тысячы людзей падвергнуліся рэпрэсіям, былі збітыя, звольненыя з працы, выключаныя з універсітэтаў. З аднаго боку было вельмі складана выбіраць сёння лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі, з іншага боку – проста, таму што такіх людзей магло быць тысячы”, – заявіў каардынатар Хартыі’97 Зміцер Бандарэнка падчас цырымоніі ўручэння прэміі.

Не ўсе лаўрэаты прэміі змаглі атрымаць прэмію асабіста. Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін сёння знаходзіцца ў зняволенні ў выпраўленчай калоніі “Віцьба-3”, лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч адбывае пакаранне ў Шклоўскай выпраўленчай калоніі строгага рэжыму.

Прэмія Аляксандру Казуліну была сёння ўручаная ягонай жонцы, Ірыне Казулінай.

«Мы ўсе ведаем, што Аляксандр сам не можа атрымаць прэмію, але тое, што ён зрабіў, гэта проста неверагодна. Я магу прывесьці такі прыклад. Калі паднялі беларускае пытанне ў Радзе Бяспекі ААН, я ў гэта не мог паверыць. Справа ў тым, што я працаваў у ААН і вельмі добрае ведаю, што гэта проста немагчыма. Кажу гэта са ўсёй адказнасцю і з пункту гледжання прафесіянала. Аднак гэта адбылося – аб Беларусі загаварылі ў Радзе Бяспекі ААН. Потым мне пісала мая добрая знаёмая, вядомая амерыканская праваабаронца, якая працавала яшчэ з савецкімі дысідэнтамі, і мне спрабавала растлумачыць, што беларускае пытанне было ўзнятае праз збег шматлікіх акалічнасцяў. А потым яна перастала тлумачыць і сказала: так, гэта проста неверагодна! Таму мы захапляемся мужнасцю Аляксандра Казуліна, захапляемся ягонай адданасцю ідэалам свабоды і дэмакратыі», – заявіў, уручаючы прэмію, міжнародны каардынатар Хартыі’97, былы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Саннікаў.

Падчас уручэння ўзнагароды прафсаюзнай актывістцы Алене Захожай, Андрэй Саннікаў адзначыў:

“Працяглая галадоўка пратэсту, якую праводзіла Алена Захожая – гэта прыклад таго, як чалавек змагаецца з сістэмай і перамагае гэтую сістэму. Трэба адзначыць, што адметная рыса гэтага года ў тым, што ў Беларусі праходзіла вельмі шмат галадовак пратэсту. Людзі змушаныя былі ісці на гэта, каб абараніць свае правы. Але, абараняючы свае правы, гэтыя людзі абараняюць правы ўсіх нас”.

Нацыянальную прэмію “За асабістую мужнасць пры абароне правоў чалавека” замест Зміцера Дашкевіча сёння атрымалі ягоныя бацькі – Вячаслаў і Вольга Дашкевічы. Прэмію ўручаў вядомы кінарэжысёр, аўтар фільма “Плошча Каліноўскага” аб масавых пратэстах у Менску пасля прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку гэтага года Юрый Хашчавацкі.

“Я хачу падзякаваць беларускую моладзь, якая падняла дух усіх беларусаў, у тым ліку і мой. Калі мы, старэйшае пакаленне, пачынаем ісці за маладымі – гэта выдатна, гэта неверагодна! Скажыце свайму сыну дзякуй ад мяне асабіста і ад усіх нас, таму што гэтыя хлопцы і дзяўчыны – малайцы, яны даюць нам надзею. Гэтая прэмія не толькі за мужнасць, але яшчэ і за надзею”, – сказаў Юрый Хашчавацкі.

Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека пастару пратэстанцкай царквы “Новае жыццё” уручыў каардынатар Хартыі’97 Зміцер Бандарэнка.

“Гістарычна слова “талерантнасць” з`явілася ў Беларусі з тых часоў, калі побач стаялі храмы розных канфесій. Гэта была ўніяцкая царква, каталіцкі касцёл, праваслаўная царква, пратэстанцкія храмы, сінагогі і мячэці. Беларусы адрозніваліся тым, што яны з павагай ставіліся да людзей розных веравызнанняў. Людзі розных веравызнанняў адзіныя ў меркаванні, што кожны мае права верыць па сваім каноне, як яму падказвае сэрца. І ніхто, і ў першую чаргу ўлада, не мае права забараняць людзям верыць, славіць Бога так, як яны лічаць неабходным. Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалавека прысуджаецца вернікам царквы “Новае жыццё”, якія праз сваю пост-галадоўку прадэманстравалі ўсім беларусам, усяму свету, як трэба абараняць галоўнае права – права славіць Госпада”, – заявіў Зміцер Бандарэнка.

Ад імя абаронцаў намётавага мястэчка, усталяванага пасля прэзідэнцкіх выбараў на Кастрычніцкай плошчы Менска, Нацыянальную прэмію атрымоўвала моладзевая актывістка Дар`я Зялінская – адна з галоўных гераіняў фільма Юрыя Хашчавацкага “Плошча Каліноўскага”.

“Гэтая прэмія, безумоўна, належыць усім нам. Яна належыць, у першую чаргу, моладзі – актывістам “Маладога Фронту”, “Зубра”, кампаніі “Хопіць!”, беларускім студэнтам, а таксама людзям старэйшага пакалення, якія ў сакавіку стаялі на плошчы ў той час, калі беларускае слова «плошча» гучала па ўсіх тэлеканалах свету. І тут складана вылучыць персону, але так склалася, што для шмат каго ў свеце, і шмат каго ў Беларусі, дзякуючы спадару Хашчавацкаму ў значнай ступені, такім прадстаўніком стала Даша Зялінская. Шмат для каго менавіта вы, Дар’я, – сімвал плошчы Кастуся Каліноўскага”, – сказаў Зміцер Бандарэнка.

Лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека ў 2006 годзе павіншаваў лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі, адзін з падпісантаў Хартыі’97 Аляксандр Мілінкевіч.

“У школе нам казалі, што масы вырашаюць лёс гісторыі. Можа гэта і так, але вялізная роля, першая роля належыць асобам, і я думаю, што сённяшнія лаўрэаты – гэта як раз тыя самыя асобы, асобы мужныя, з характарамі, якія першымі паднімаюцца з каленаў і ніколі больш не стануць на іх. Вельмі важна, каб у нас была надзея, а гэтыя людзі даюць нам надзею і моцную веру, і гэтая вера непераможная. Дзякуй вам вялікі, што вы ёсць. Мужнасці вам, і я ўпэўнены, што такіх людзей, як вы, становіцца ўсё больш. Людзі пачынаюць разумець, што ніхто за нас нічога не зробіць, толькі мы самі. Будзем разам і, я ведаю, што мы пераможам. Улада слабая, а мы моцныя, таму што за намі – праўда”, – сказаў лідэр апазіцыі.



Міжнародны каардынатар Хартыі97 Андрэй Саннікаў


Жонка палітвязня, экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна, Ірына Казуліна


Андрэй Саннікаў уручае прэмію прафсаюзнай актывістцы Алене Захожай


Алену Захожую віншуюць актывісты беларускіх незалежных прафсаюзаў


Кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі ўручае прэмію бацькам палітвязня Зміцера Дашкевіча


Абаронца намётавага мястэчка Дар’я Зялінская


Бацькі лідэра “Маладога Фронту” Вячаслаў і Вольга Дашкевічы


Лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі, дзін з падпісантаў Хартыі’97 Аляксандр Мілінкевіч


Пастар царквы "Новае жыццё" Вячаслаў Ганчарэнка


Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека ў 2006 годзе


Актывістка Незалежнага прафсаюза Алена Захожая

камэнтароў: 1

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: