Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 2021 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд пакінуў без працы выкладчыка, які назіраў за выбарамі
14:14, 20/12/2006

Юрыя Бачышчы, дацэнт кафедры славянскай гісторыі БДПУ не будзе адноўлены на працы. Бачышча лічыць, што яго звольнілі за палітычныя перакананні. Выкладчык прасіў аднавіць яго на працы і выплаціць кампенсацыю за вымушаны прагул, паколькі лічыць падставы свайго звальнення незаконнымі. Пад заявай у абарону свайго выкладчыка падпісаліся 146 яго былых студэнтаў. Суд Маскоўскага раёну Мінску ў асобе суддзі С. Нікалаева не задаволіў зыск.

Выкладчык быў звольнены пасля прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку гэтага году. Ён працаваў незалежным назіральнікам, што вельмі не спадабалася кіраўніцтву універсітэта. У прыватных размовах яму прапаноўвалі зысці па ўласнаму жаданню, Ён адмовіўся і тады яго звольнілі за здзяйсненне “амаральнага учынку”, сутнасць якога выкладчыку не патлумачылі. Ю Бачышча падаў у суд , каб аднавіцца на працы. Падчас судовага працэсу выявілася, што “амаральны учынак” заключаўся ў тым, што Ю. Бачышча быццам бы распаўсюджваў мультфільмы з персанажам падобным на прэзідэнта. За гэта рэктар універсітэту П. Кухарчык спрабаваў завесці на Ю. Бачышчу крымінальную справу. Каб падцвердзіць гэтыя факты універсітэт звярнуўся ў Пракуратуру. Падчас праверкі Пракуратура не выявіла доказаў таго, што выкладчык Бачышча мае нейкае дачыненне да дыску з мультфільмамі, які фігуруе ў справе. Больш таго, мультфільмы, якія абражаюць гонар і годнасць прэзідэнта на гэты дыск былі запісаныя ў БДПУ, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Зараз у працоўнай кніжцы Ю. Бачышчы запісана, што ён звольнены за “амаральны ўчынак”. “Знайсці новую працу з такім запісам у працоўнай кніжцы немагчыма, -- гаворыць юрыст Валянцін Стэфановіч. -- Як толькі справа тычыцца грамадска-палітычных рэчаў, незалежнасць нашага суда недзе знікае. Суд прыняў рашэнне кіруючыся не законам і фактамі, якія былі выяўленыя падчас працэсу, а паводле палітычнай мэтазгоднгасці”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: