Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейскія тэлеканалы лічаць працу ў Беларусі стратнай 09:56, 20/12/2006
Шматлікім папулярным тэлеканалам Расеі вяшчанне на Беларусь эканамічна невыгоднае. Аб гэтым заявіў 19 снежня на прэс-канферэнцыі ў Менску генеральны дырэктар кампаніі “Космас ТВ” (Менск) Віктар Кірылаў. Ён растлумачыў, што дагэтуль на тэрыторыі Беларусі не ўрэгуляваныя пытанні, якія датычацца прававалодання праграмамі такіх рэйтынгавых расейскіх каналаў, як “Культура”, “СТС”, “ТНТ”. Як заявіў В.Кірылаў, усе размовы на тэму так званай “ачысткі правоў” бескарысныя – ні адзін з гэтых каналаў не лічыць, што гэта прынясе яму нейкія дывідэнды. Больш таго, як адзначыў кіраўнік прадпрыемства, “яны больш атрымаюць страт, чым прыбыткаў”.
“Нажаль, шматлікія каналы недаступныя для беларускіх тэлегледачоў менавіта з-за адсутнасці правоў на тэрыторыю”, – канстатаваў В.Кірылаў, дадаўшы, зрэшты, што сітуацыя не бязвыхадная: “гэтыя каналы можна глядзець праз індывідуальны спадарожнікавы прыём – калі ласка, ліцэнзія на гэта ў іх ёсць”.
Адказваючы на пытанне, ці ёсць каналы, права на трансляцыю якіх “Космас ТВ” жадаў бы купіць, але цана недаступная, кіраўнік кампаніі заявіў: “пры выбары канала пытання “дорага або танна” не існуе”. “Калі ёсць магчымасць падпісаць дамову з праваўладальнікам, нават па вельмі высокай цане, мы заўсёды гэта робім”, – сказаў ён, удакладніўшы: “Калі канал цікавы тэлегледачам”.