Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
По принятому в четверг решению Центризбиркома Беларуси избирательные бюллетени на местных выборах будут выдаваться не только на основании паспорта. Как сообщает «Телеграф», получить на руки бюллетени граждане смогут также на основании пенсионного удостоверения, студенческого билета, служебного удостоверения, военного билета, справки органов внутренних дел, выданной в обмен на утерянный паспорт.
В 2006 году снизилось число граждан России, считающих свою страну "общим домом многих народов", в котором все должны обладать равными правами. Об этом свидетельствуют последние исследования Всероссийского центра изучения общественного мнения (ВЦИОМ).
Известный спортсмен из Витебска, серебряный призер Олимпийских игр 1980 года в Москве, дважды чемпион мира и четырежды чемпион Европы по греко-римской борьбе Игорь Каныгин выдвигался кандидатом в депутаты Витебского облсовета. Однако заслуженный мастер спорта не прошел этап регистрации кандидатов: в окружной избирательной комиссии по Гагаринскому округу № 46 в Витебске посчитали, что он предоставил неточные данные о себе в белорусскоязычной анкете, которую заполнил не сам. Чтобы установить это, избирательная комиссия назначила почерковедческую экспертизу.
Сустаршыні грамадскай праваабарончай расейска-беларускай камісіі Савета пры прэзідэнце Расеі па садзейнічанні развіццю інстытутаў грамадзянскай супольнасці і правах чалавека занепакоеныя пераследам у Беларусі апазіцыянераў. “Мы вельмі занепакоеныя бесперапыннымі крымінальнымі пераследамі палітычных і грамадзянскіх апанентаў дзеючых улад Беларусі”, – гаворыцца ў заяве за подпісам сустаршыняў камісіі Сяргея Караганава і Валерыя Паўлава.
Вчера состоялось слушание по жалобе известного витебского общественного активиста, представителя БХК по г. Витебску и Витебской области Павла Левинова об отказе в регистрации кандидатом в депутаты Витебского городского Совета депутатов. В процессе слушания дела выяснилось, что проверка достоверности подписей граждан за выдвижение Павла Левинова проводилась с нарушением установленной процедуры. Однако в удовлетворении жалобы Левинову было отказано. В конце процесса у Павла Левинова произошел скачок внутреннего кровяного давления, однако вслед за одним слушанием начался второй процесс – об отказе в регистрации Павла Левинова кандидатом в депутаты Витебского областного Совета депутатов, несмотря на его ходатайство об отложении рассмотрения дела.
Міжнароднаму грамадскаму аб’яднанню “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” пагражае ліквідацыя. Як паведаміла БелаПАН старшыня савета ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская, аб`яднанне атрымала адказ Менскага гаспадарчага суду, у якім змешчаная матывіровачная частка рашэння суду ад 12 снежня. Тады суд адмовіў прадпрыемству “Мінская спадчына” у пазове аб скасаванні дамовы арэнды з "Бацькаўшчынай". Як адзначана ў матывіровачнай частцы дакумента, рашэнне адмовіць у скасаванні дамовы аб арэндзе прынятае на той падставе, што сама дамова прызнаная несапраўднай.
Рэспубліканскае грамадскае аб`яднанне “Беларускі Хельсінкскі камітэт” (БХК) лічыць, што новыя змены ў Выбарчы кодэкс краіны пагоршылі недэмакратычны характар беларускага заканадаўства, узаконіўшы сфармаваную раней практыку. Аб гэтым, як паведамляе БелаПАН, было заяўлена 21 снежня на прэс-канферэнцыі ў офісе БХК у Менску. Прадстаўнікі грамадскага аб`яднання прадставілі журналістам справаздачу аб правядзенні першага этапу маніторынгу кампаніі па выбарах у дэпутаты мясцовых саветаў. Нагадаем, выбары ў мясцовыя саветы прызначаныя ў Беларусі на 14 студзеня 2007 года.
Віцебскі абласны суд спрабаваў разгледзець скаргу праваабаронцы Паўла Левінава на дзеянні абласной выбарчай камісіі ў аддзяленні кардыялогіі віцебскага шпіталя хуткай медыцынскай дапамогі, куды Левінаў патрапіў з дыягназам “гіпертанічны крыз”. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі`97 паведаміў праваабаронца Валерый Шчукін.
В Туркменистане скончался диктатор Сапармурат Ниязов, руководивший страной 21 год. Туркменский правитель был известен тем, что самым абсурдным образом насаждал в стране культ собственной личности. Приводим перечень наиболее эксцентричных «реформ» Туркменбаши.
У сувязі са смерцю туркменскага дыктатара Сапармурата Ніязава Аляксандр Лукашэнка выказаў “глыбокія спачуванні” старшыні парламента Туркменістана Авезгельды Атаеву, родным і блізкім нябожчыка, усім жыхарам Туркменістана. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Філарэт выступае за больш паглыбленае вывучэнне пытанняў рэлігіі ва ўстановах адукацыі і звяртае ўвагу на вывядзенне рэлігіязнаўства з пераліку абавязковых дысцыплін у беларускіх вну. “Сёння мы назіраем вывядзенне рэлігіязнаўства з пераліку абавязковых гуманітарных дысцыплінаў у карысць адмысловых. Але ў Еўропе, дзе прытрымваюцца Балонскага працэсу ў адукацыі, існуюць урокі рэлігіі, на якіх знаёмяцца з традыцыйнай для той або іншай краіны рэлігіяй”, – заявіў мітрапаліт Філарэт у чацвер на сустрэчы сяброў Сінода БПЦ з Аляксандрам Лукашэнкам.
22 снежня мінае тэрмін абмежавання волі дэпутата Вярхоўнага Савета 13 склікання, палітвязня Андрэя Клімава. У 2005 годзе суд Цэнтральнага раёна Менска абвінаваціў Андрэя Клімава ў арганізацыі масавай акцыі пратэсту ў Дзень волі і прысудзіў да абмежавання волі тэрмінам на 1,5 гады.
Мяжа Туркменістана з Узбекістанам зачыненая на ўсім яе працягу. Як паведамляе РІА Новости, аб гэтым заявіў прадстаўнік Дзяржаўнага мытнага камітэта Узбекістана. Па яго словах, мытныя пасты з узбекскага боку працуюць у звычайным рэжыме, аднак з туркменскага боку праход праз мяжу зачынены.
У новым годзе расейскі тэлеканал НТВ знікне таксама з сеткі вяшчання кабельных каналаў. “Мы атрымалі адпаведны ліст з Міністэрства інфармацыі, – распавёў “КП в Беларуси” генеральны дырэктар “Космос ТВ” Віктар Кірылаў. – Са студзеня нас абавязалі браць для трансляцыі сігнал, які распаўсюджвае БТ. Наколькі я ведаю, гэты загад закране ўсіх кабельных аператараў”.
На пытаньне “Радыё Свабода”, якой была самая добрая навіна ў Беларусі ў 2006 году, вядомая беларуская пісьменьніца Вольга Іпатава сказала: «Такой грамадзкай навіной быў удзел моладзі ў падзеях на Плошчы. Такая вялікая колькасьць маладых твараў, якія любяць Беларусь, якія хочуць жыць ужо абсалютна ў іншых умовах, ня ў той пакорлівасьці й рабстве, у якіх згаджаецца жыць большая частка пакуль што, на жаль, нашага насельніцтва. Хоць, можа, і не былі дасягнутыя вялікія мэты, але гэты прыклад моладзі павінен натхняць тых, хто верыць у перамены. А я веру ў перамены, веру ў іх непазьбежнасьць. Зьявілася большая колькасьць людзей, якія ня так страшна баяцца...
“Генеральная сістэма прэферэнцый – гэта своеасаблівы бонус з боку ЕЗ тым краінам, якія захоўваюць правы прафсаюзаў. Беларусь іх не выконвае”, – заявіў БелаПАН лідэр Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук, назваўшы рашэнне Рады Еўразвяза аб пазбаўленні Беларусі гандлёвых прэферэнцый “заканамерным крокам”.
Чыннік выключэння Беларусі з Генеральнай сітэмы прэферэнцый не змяніўся: парушэнне правоў прафсаюзаў у краіне. Аб гэтым БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Рады Еўразвяза. Там адзначылі, што прынятае рашэнне засноўваецца на расследаванні Еўракамісіі, якое выявіла парушэнне беларускім урадам правоў незалежных прафсаюзных арганізацый.
Увечары 20 сьнежня ў Пінску міліцыянты і людзі ў цывільным уварваліся ў кватэру кандыдата ў дэпутаты гарадзкога Савету, сябра партыі БНФ Юры Бахцерава.
Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў з’яўляюцца “маргінальнай падзеяй”. Такую заяву зрабіў 21 снежня падчас прэзентацыі медыа-маніторынгу “Асвятленне мясцовых выбараў 2007 года ў беларускіх СМІ” куратар гэтага праекту Алесь Анціпенка, засноўваючыся на дадзеных маніторынгу. Прэзентацыя адбывалася ў офісе грамадскага аб`яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна звярнулася з лістом да ўрада Злучаных Штатаў Амерыкі і амерыканскага народа, у якім выказала ўдзячнасць за ўзняцце ў Радзе Бяспекі ААН пытання аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Нагадаем, што Аляксандр Казулін 53 дні галадаў у выпраўленчай калоніі, патрабуючы разгляду беларускага пытання ў Радзе Бяспекі ААН. “Калісьці беларус Касцюшка змагаўся за амерыканскую свабоду. І гэта сімвалічна, што сёння амерыканцы выратавалі чалавека, які змагаецца за свабодную Беларусь”, – піша Ірына Казуліна.
Віцэ-прэм’ер, міністр аховы здароўя і медыцынскай прамысловасці Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў будзе часова выконваць абавязкі прэзідэнта рэспублікі. У адпаведнасці з рашэннем, прынятым Саветам бяспекі краіны, выконваць абавязкі прэзідэнта, Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Туркменістана Г.Бердымухамедаў будзе да правядзення прэзідэнцкіх выбараў.
Георгію Руцкому, кандыдату ў дэпутаты Берасцейскага гарадскога Савета па выбарчай акрузе № 11 ад БСДП (Грамада), адмоўлена ў выступе перад выбаршчыкамі на бацькоўскім сходзе ў СШ №16. У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам напярэдадні сходу Геогій Руцкі звярнуўся да дырэктара школы з просьбай дазволіць выступіць перад бацькамі. Ён папрасіў вылучыць яму ўсяго 5 хвілін. Аднак дырэктар школы Саланенка Таццяна Уладзіміраўна такой магчымасці кандыдату ў дэпутаты не дала.
Сябра Партыі БНФ Вадзім Канапацкі падаў зыскавую заяву аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі ў суд Савецкага раёну гораду Менску на рэдакцыю газэты “Рэспубліка”. Нагодаю для падачы зыску стаў матэрыял журналіста Андрэя Сотнікава “Деньги и “демократы”, апублікаваны ў чарговым нумары газэты “Рэспубліка” за 10 лістапада 2006 г. № 204 (4144).
Былы прафсаюзны лідэр Мікола Разумаў, асуджаны ў чэрвені 2006 года аршанскім судом на 3 гады «хіміі» за «паклёп на прэзыдэнта», знаходзіцца на свабодзе. Як паведаміў “Нашай Ніве” праваабаронца Алесь Бяляцкі, да адпраўкі на месца адбываньня пакараньня Разумаў пасьпеў аформіць 2-ю групу інваліднасьці. Заканадаўства Беларусі вызваляе гэтую катэгорыю грамадзянаў ад пакараньня на «хіміі».
Генеральная асамблея ААН аднагалосна ўхваліла новую Міжнародную канвенцыю для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў, паведаміў 20 снежня Цэнтр навін ААН. Сябры Працоўнай групы па гвалтоўных або недобраахвотных знікненнях заявілі, што прыняцце Канвенцыі з’яўляецца важнай вяхой на шляху ўмацавання сістэмы міжнароднага права.
Юбілей “палаты прадстаўнікоў” журналісты спрабавалі выкарыстаць, каб хоць пра штосьці даведацца аб перамовах з Расеяй па нафце і газу. Грэх было прапусціць магчымасць паразмаўляць з міністрамі, якія прыйшлі павіншаваць “дэпутатаў”. Заяву беларускіх перагаворшчыкаў можна б было лічыць навагоднім падарункам айчыннай эканоміцы. Аднак узгадніць з Масквой іх, мабыць, не паспелі, піша сёння газета «Ежедневник».
Американский посол в Минске Кэрен Стюарт заявила, что США не признают результатов референдума о создании единого государства России и Беларуси. Столь неожиданное заявление посла означает, что Вашингтон вслед за белорусской оппозицией заподозрил Москву в подготовке к "аншлюсу" Беларуси и стал готовиться к новой битве с Москвой – за Минск. А американский эксперт по России Ариэль Коэн заявил российской газете «КоммерсантЪ», что это еще и сигнал из Вашингтона Владимиру Путину.
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джорджа Буша будзе адсочваць свабоду доступа да інтэрнэту і весці маніторынг за працай інтэрнэт-правайдэраў у аўтарытарных краінах – Беларусі, Кітаі, Кубе, Іране, Эфіёпіі, Лаосе, Паўночнай Карэі, Тунісе і В`етнаме. Адпаведнае даручэнне дадзена адміністрацыяй у сераду Працоўнай групе па забеспячэнні свабоды ў глабальным інтэрнэце (Global Internet Freedom Task Force), створанай пры знешнепалітычным ведамстве ЗША. Сваю дзейнасць у рамках стратэгіі, якая была ўхваленая ў сераду, працоўная група будзе каардынаваць з іншымі структурамі амерыканскай адміністрацыі, уключаючы раду па нацыянальнай бяспецы пры прэзідэнце ЗША. “Гэтая новая стратэгія з`яўляецца папярэджаннем для тых рэжымаў, якія звяртаюцца да рэпрэсій у дачыненні інтэрнэту”, – заявіў у заяве, якая была распаўсюджаная ў Вашынгтоне, старшыня падкамітэту палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША, кангрэсмен-рэспубліканец Крыстафер Сміт.
Спіс “сяброў” Беларусі пашырыўся: следам за Еўразвязам і ЗША эканамічныя санкцыі супраць Беларусі ўвяла Канада. Гэтым разам Менск прамаўчаў: яго больш хвалююць страты, якія ён можа панесці з-за дзеянняў Расеі. Аб гэтым “Независимой газете” паведаміў дырэктар беларускага Навукова-даследчага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук.
Чэшская канферэнцыя рэктараў – афіцыйная асацыяцыя, у якую ўваходзяць кіраўнікі ўсіх чэшскіх вну – на апошнім паседжанні прыняла адмысловую заяву, у якой асудзіла рэпрэсіі супраць экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, а ў мінулым рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, палітвязня Аляксандра Казуліна і заклікала вызваліць яго з турмы.
У Туркменістане сканаў дыктатар Сапармурат Ніязаў, які кіраваў краінай 21 год. Дзяржаўнае тэлебачанне Туркменіі выйшла з экстраным выпускам навін, у якім былі афіцыйна пацверджаныя паведамленні аб смерці Туркменбашы, што з’явіліся раней.
Генеральная асамблея Арганізацыі Аб`яднаных Нацый 20 снежня ўхваліла рэзалюцыю аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, паведамляе прэс-служба ААН. Нагадаем, раней дадзеную рэзалюцыю, унесеную ЗША і Еўразвязам, ухваліў Трэці камітэт Генасамблеі.
20 декабря Европейский Парламент и Совет ЕС приняли Регламент, повышающий требования к утверждениям на этикетках и упаковках пищевых продуктов. Новые правила нацелены на обеспечение ясности, точности и обоснованности информации, сопровождающей продукты питания. Более жесткие нормы будут применяться к утверждениям о «низком содержании жира», «продуктах, богатых протеинами» или «пониженном содержании сахара». Подобной информацией смогут сопровождаться лишь товары, отвечающие строгим общеевропейским стандартам качества.
Baltic Beverages Holding AB намерен инвестировать средства в белорусский пивзавод "Оливария" в рамках осуществления стратегии по выходу на растущие рынки, говорится в пресс-релизе BBH, который цитирует BELBEER.com.
Министерство связи Беларуси выступило против предложения Комитета госконтроля о запрете комиссионной торговли сотовыми телефонами на территории республики. Свою позицию минсвязи аргументировало тем, что полный отказ от нее может снизить темпы прироста числа абонентов сотовых операторов. Недавно в результате проведения масштабной проверки рынка сотовой связи КГК предложил серьезно регламентировать или даже запретить комиссионные продажи аппаратов для мобильной связи. Такое предложение Комитет госконтроля выдвинул как меру по борьбе с продажей под видом комиссионных нелегально ввезенных мобильных телефонов.