Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мясцовыя выбары – маргінальная падзея?
13:24, 21/12/2006

Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў з’яўляюцца “маргінальнай падзеяй”. Такую заяву зрабіў 21 снежня падчас прэзентацыі медыа-маніторынгу “Асвятленне мясцовых выбараў 2007 года ў беларускіх СМІ” куратар гэтага праекту Алесь Анціпенка, засноўваючыся на дадзеных маніторынгу. Прэзентацыя адбывалася ў офісе грамадскага аб`яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Паводле А.Анціпенкі, у перыяд з 4 па 16 снежня, калі адбывалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты, усе СМІ – дзяржаўныя і недзяржаўныя – не надалі асаблівай увагі выбарчай кампаніі. У іх асвятленні выбары выглядалі руціннай дзейнасцю, а не важнай палітычнай падзеяй. У пацверджанне сваіх слоў А.Анціпенка прывёў дадзеныя маніторынгу праграмы “Панарама” на Першым канале. Па яго словах, Лукашэнка займаў у гэты перыяд 44% эфірнага часу (15 мін. 12 сек.), прысвечанага выбарам, у параўнанні з астатнімі суб`ектамі маніторынгу. ЦВК быў другім па значнасці (38%, або 12 мін. 34 сек.). Разам з тым з агульнага часу праграмы ЦВК заняў усяго толькі 2,6%. Яшчэ адзін суб`ект выбарчага працэсу – апазіцыя – альбо зусім ігнараваўся дзяржаўнымі СМІ, альбо атрымоўваў трохі ўвагі ў недзяржаўнай прэсе.

Ва ўсіх СМІ, адзначыў А.Анціпенка, прысутнічаюць толькі два палітычных акцёра – Лукашэнка і мясцовыя ўлады, хоць ім надаецца не вельмі шмат увагі. Разам з тым, калі ў незалежнай прэсе іх прэзентуюць нейтральна або негатыўна, то ў дзяржаўных СМІ – станоўча альбо нейтральна.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: