Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Туркменістан зачыніў мяжу з Узбекістанам 14:42, 21/12/2006
Мяжа Туркменістана з Узбекістанам зачыненая на ўсім яе працягу. Як паведамляе РІА Новости, аб гэтым заявіў прадстаўнік Дзяржаўнага мытнага камітэта Узбекістана. Па яго словах, мытныя пасты з узбекскага боку працуюць у звычайным рэжыме, аднак з туркменскага боку праход праз мяжу зачынены.
Узбекскі прадстаўнік адзначыў, што, паводле ягоных дадзеных, становішча на мяжы з Туркменістанам спакойнае.
У Туркменістане раніцай 21 снежня сканаў дыктатар Сапармурат Ніязаў. Часова выканаўцай абавязкаў кіраўніка рэспублікі прызначаны міністр аховы здароўя Гурбангулы Бердымухамедаў. Ён жа ўзначаліў камісію па арганізацыі пахаванняў Ніязава.
На 26 снежня прызначанае пазачарговае паседжанне Народнага савета, у які ўваходзяць прадстаўнікі вышэйшага кіраўніцтва краіны. Гэты орган мае права прызначаць выбары прэзідэнта і зацвярджаць кандыдатаў на гэтую пасаду.
У Туркменістане ў сувязі са смерцю Ніязава абвешчаная семідзённая жалоба. Яго пахаванне адбудзецца 24 снежня ў галоўнай мячэці Туркменістана “Туркменбашы Рухы” (“Духоўнасць Туркменбашы”), дзе знаходзіцца маўзалей сям’і Ніязава.