Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вольга Іпатава: «Я веру ў перамены, веру ў іх непазьбежнасьць» 14:15, 21/12/2006
На пытаньне “Радыё Свабода”, якой была самая добрая навіна ў Беларусі ў 2006 году, вядомая беларуская пісьменьніца Вольга Іпатава сказала: «Такой грамадзкай навіной быў удзел моладзі ў падзеях на Плошчы. Такая вялікая колькасьць маладых твараў, якія любяць Беларусь, якія хочуць жыць ужо абсалютна ў іншых умовах, ня ў той пакорлівасьці й рабстве, у якіх згаджаецца жыць большая частка пакуль што, на жаль, нашага насельніцтва. Хоць, можа, і не былі дасягнутыя вялікія мэты, але гэты прыклад моладзі павінен натхняць тых, хто верыць у перамены. А я веру ў перамены, веру ў іх непазьбежнасьць. Зьявілася большая колькасьць людзей, якія ня так страшна баяцца...
Што тычыцца асабістага пляну, я змагла ўсё-такі сёлета выдаць кніжку “Апошняя ахвяра сьвяшчэннага дубу”. Выдацца сёньня дэмакратычнаму пісьменьніку надзвычай цяжка. Яшчэ цяжэй яму сустрэцца з чытачамі. У нас забарона на прафэсію існуе, палітычны перасьлед пісьменьнікаў існуе. Таму тое, што ўдаецца ўсё ж такі зь вялікімі намаганьнямі выдаць, гэта яшчэ й грамадзянскі подзьвіг пісьменьніка”, -- сказала пісьменніца.