Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ірына Казуліна дзякуе ўраду ЗША і амерыканскаму народу
13:15, 21/12/2006

Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна звярнулася з лістом да ўрада Злучаных Штатаў Амерыкі і амерыканскага народа, у якім выказала ўдзячнасць за ўзняцце ў Радзе Бяспекі ААН пытання аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Нагадаем, што Аляксандр Казулін 53 дні галадаў у выпраўленчай калоніі, патрабуючы разгляду беларускага пытання ў Радзе Бяспекі ААН. “Калісьці беларус Касцюшка змагаўся за амерыканскую свабоду. І гэта сімвалічна, што сёння амерыканцы выратавалі чалавека, які змагаецца за свабодную Беларусь”, – піша Ірына Казуліна.

Прапануем поўны тэкст ліста Ірыны Казулінай:

Шаноўныя спадары! Дарагі амерыканскі народ!

Да вас звяртаецца жонка Аляксандра Казуліна, экс-кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Падчас выбарчай кампаніі мой муж не пабаяўся распавесці беларускаму народу аб злачынствах беларускай улады і нелегітымнасці прэзідэнцтва А.Лукашэнкі. За гэта прафесар Казулін падвергнуўся жорсткаму ціску з боку ўладаў. Яму перашкаджалі ў правядзенні агітацыйнай кампаніі, яго неаднаразова затрымоўвалі супрацоўнікі спецпадраздзяленняў, падчас пазапраўных затрыманняў яго жорстка збівалі. Па надуманых абвінавачваннях Аляксандр Казулін у ліпені гэтага года быў асуджаны на 5 з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.

Але і ў турме мой муж працягвае барацьбу з нелегітымнай уладай у краіне, за ўсталяванне дэмакратыі ў Беларусі. З 20 кастрычніка па 11 снежня 2006 года Аляксандр Казулін трымаў у зняволенні палітычную галадоўку пратэсту. Адной з умоў спынення галадоўкі ён паставіў просьбу аб вынясенні пытання аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на паседжанне Рады Бяспекі ААН. Усе казалі пра тое, што выканаць гэтую ўмову будзе складана, што яму прыйдзецца альбо саступіць, альбо памерці. Але адыходзіць Аляксандр не ўмее… Ён галадаў 53 дні і страціў за гэты час каля 30 кг вагі. Сёння ён знаходзіцца ў крайнім фізічным знясіленні, аднак дух яго не зламаны.

Краінай, якая змагла зрабіць практычна немагчымае, нягледзячы на ўсе дыпламатычныя і арганізацыйныя фармальнасці, сталі Злучаныя Штаты Амерыкі.

Я бязмерна ўдзячная ўраду ЗША, тым людзям, хто прымаў рашэнне падняць пытанне аб парушэнні правоў чалавека ў Радзе Бяспекі ААН. Вы выратавалі жыццё майго мужа і яшчэ раз даказалі, што жыццё аднаго чалавека – гэта вялізная каштоўнасць. Вы яшчэ раз прадэманстравалі яркі прыклад захоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў.

У цяперашні час, калі ў нашай краіне нагнятаецца істэрыя супраць ЗША, Злучаныя Штаты на справе паказалі, што ўсе іх дзеянні накіраваныя толькі на тое, каб падтрымаць прагрэсіўныя сілы грамадства. Жорсткасць справядліва накіроўваецца толькі супраць агрэсіўных і дэструктыўных рэжымаў, якія вядуць чалавецтва да войнаў і гвалту.

Я удзячная ўсім амерыканцам, якія падтрымалі майго мужа. Я дзякую радыё, газеты, тэлебачанне, якія распавядаюць свету аб Аляксандры Казуліне, аб яго пераследзе і пазапраўным прысудзе. Я бязмерна ўдзячная амбасадзе ЗША у Беларусі за разуменне, падтрымку.

Калісьці беларус Касцюшка змагаўся за амерыканскую свабоду. І гэта сімвалічна, што сёння амерыканцы выратавалі чалавека, які змагаецца за свабодную Беларусь.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: