Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Бацькаўшчыне» пагражае ліквідацыя
17:46, 21/12/2006

Міжнароднаму грамадскаму аб’яднанню “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” пагражае ліквідацыя. Як паведаміла БелаПАН старшыня савета ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская, аб`яднанне атрымала адказ Менскага гаспадарчага суду, у якім змешчаная матывіровачная частка рашэння суду ад 12 снежня. Тады суд адмовіў прадпрыемству “Мінская спадчына” у пазове аб скасаванні дамовы арэнды з "Бацькаўшчынай". Як адзначана ў матывіровачнай частцы дакумента, рашэнне адмовіць у скасаванні дамовы аб арэндзе прынятае на той падставе, што сама дамова прызнаная несапраўднай.

Адсутнасць дамовы арэнды цягне за сабою пазбаўленне арганізацыі юрыдычнага адрасу, што можа прывесці да анулявання юрыдычнай рэгістрацыі і ліквідацыі "Бацькаўшчыны".

"Зараз мы праводзім кансультацыі з юрыстамі і выпрацоўваем стратэгію і тактыку сумесных дзеянняў", – сказала А.Макоўская.

Трэба адзначыць, што яшчэ ў 1992 годзе ўрад Беларусі прыняў пастанову аб садзейнічанні аб`яднанню "Бацькаўшчына", паводле якога памяшканне па адрасе вул. Рэвалюцыйная, 15 у Менску вылучалася аб`яднанню ў арэнду тэрмінам на 25 гадоў. Па меркаванні кіраўніцтва "Бацькаўшчыны", для скасавання дамовы няма ніякіх падстаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: