Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нават у кабельных сетках НТВ заменіць канал «НТВ-Беларусь»
14:34, 21/12/2006

У новым годзе расейскі тэлеканал НТВ знікне таксама з сеткі вяшчання кабельных каналаў. “Мы атрымалі адпаведны ліст з Міністэрства інфармацыі, – распавёў “КП в Беларуси” генеральны дырэктар “Космос ТВ” Віктар Кірылаў. – Са студзеня нас абавязалі браць для трансляцыі сігнал, які распаўсюджвае БТ. Наколькі я ведаю, гэты загад закране ўсіх кабельных аператараў”.

Яшчэ летась Белтэлерадыёкампанія атрымала эксклюзіўныя правы на наземнае эфірнае вяшчанне НТВ на тэрыторыі Беларусі, і ў выніку замест расейскага НТВ гледачы атрымалі НТВ-Беларусь. Але акрамя звычайнага, эфірнага тэлебачання ёсць яшчэ і кабельнае, якое прымае сігнал звычайнага расейскага НТВ са спадарожніка. Канал рэйтынгавы, апытанне абанентаў “Космас ТВ” у Менску ў кастрычніку гэтага года паказала, што папулярней за яго няма.

Каб не пакінуць гледачоў без любімага канала, а сябе без гледачоў, кабельныя аператары будуць шукаць альтэрнатыву. Кампанія “Космас ТВ” ужо вядзе перамовы аб тым, каб адначасова з НТВ-Беларусь запусціць па сетках і ў эфір канал НТВ- Мир.

З 25 снежня тэлеканал НТВ-Беларусь павялічвае агульны час вяшчання. Зараз перадачы будуць пачынацца ў 8.00. Беларускія тэлегледачы атрымаюць магчымасць глядзець праграму НТВ “Сегодня утром”, якая раней не транслявалася. Сканчацца трансляцыя будзе ў 24.00, а ў пятніцу-нядзелю – за поўнач. Дзённага перапынку, які быў у сетцы з панядзелка па чацвер, больш не будзе.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: