Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мікола Разумаў пазьбег «хіміі»
11:41, 21/12/2006

Былы прафсаюзны лідэр Мікола Разумаў, асуджаны ў чэрвені 2006 года аршанскім судом на 3 гады «хіміі» за «паклёп на прэзыдэнта», знаходзіцца на свабодзе. Як паведаміў “Нашай Ніве” праваабаронца Алесь Бяляцкі, да адпраўкі на месца адбываньня пакараньня Разумаў пасьпеў аформіць 2-ю групу інваліднасьці. Заканадаўства Беларусі вызваляе гэтую катэгорыю грамадзянаў ад пакараньня на «хіміі».

Цяпер сп. Мікола знаходзіцца дома. М.Разумаў вядомы як рабочы лідэр, ініцыятар першых страйкаў (пач. 1990-х) у Беларусі. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў на сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбарнікамі, Разумаў заявіў, што Лукашенко мае дачыненьне да выкраданьня і забойства лідэраў апазіцыі і журналіста.

Варта нагадаць, што паводле арт.367 Крымінальнага кодэксу («паклёп на прэзыдэнта») у кастрычніку гэтага году была асуджаная на 2 гады праваабаронца Кацярына Садоўская. 60-гадовая жанчына, якая вясною перанесла анкалягічнае захворваньне, адбывае пакараньне ў гомельскай жаночай выпраўленчай калёніі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: