Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Берасцейскім сацыял-дэмакратам не даюць выступаць перад выбаршчыкамі 12:43, 21/12/2006
Георгію Руцкому, кандыдату ў дэпутаты Берасцейскага гарадскога Савета па выбарчай акрузе № 11 ад БСДП (Грамада), адмоўлена ў выступе перад выбаршчыкамі на бацькоўскім сходзе ў СШ №16. У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам напярэдадні сходу Геогій Руцкі звярнуўся да дырэктара школы з просьбай дазволіць выступіць перад бацькамі. Ён папрасіў вылучыць яму ўсяго 5 хвілін. Аднак дырэктар школы Саланенка Таццяна Уладзіміраўна такой магчымасці кандыдату ў дэпутаты не дала.
Пасля звароту кандыдата ў дэпутаты Г.Руцкога ў Берасцейскую гарадскую выбарчую камісію з вуснай скаргай на неправамерныя дзеянні дырэктара школы, дзяжурны сябра камісіі Аляксей Крываносаў (высунуты БРСМ) пацвердзіў правамернасць дзеянняў Т.Саланенкі.