Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд спрабаваў засядаць у аддзяленні кардыялогіі
17:12, 21/12/2006

Віцебскі абласны суд спрабаваў разгледзець скаргу праваабаронцы Паўла Левінава на дзеянні абласной выбарчай камісіі ў аддзяленні кардыялогіі віцебскага шпіталя хуткай медыцынскай дапамогі, куды Левінаў патрапіў з дыягназам “гіпертанічны крыз”. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі`97 паведаміў праваабаронца Валерый Шчукін.

Сябра Беларускага Хельсінкскага Камітэту Павал Левінаў абскардзіў рашэнне Віцебскай абласной выбарчай камісіі не рэгістраваць яго кандыдатам у дэпутаты мясцовага Савета. Скаргу праваабаронцы павінен быў разгледзець Віцебскі абласны суд. Першае паседжанне суду было прызначанае на сёння на 9.00, але ўчора Паўлу Левінаву раптам стала дрэнна, і ён быў шпіталяваны ў аддзяленне кардыялогіі віцебскага шпіталю хуткай медыцынскай дапамогі.

Сёння ў 13.00 у шпіталь да Левінава прыйшлі суддзя Віцебскага абласнога суду, пракурор, старшыня абласной выбарчай камісіі і намеснік старшыні віцебскага гарвыканкама і заявілі, што паседжанне суду можа прайсці непасрэдна ў шпіталі. У выніку, праваабаронцу, якому лекары забаранілі нервавацца, стала яшчэ горш, ён страціў прытомнасць і яму змушаныя былі ставіць кропельніцу. Службоўцам прыйшлося сыйсці.

“У маёй практыцы гэта адбываецца ўпершыню. Былі выпадкі, калі ў нас судзілі апазіцыянераў у камерах ізалятараў, але каб у кардыялогіі разглядалі скаргі – не было”, –заявіў Валерый Шчукін.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: