Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Філарэт хоча, каб праваслаўе вывучалі ў школах і вну, і просіць ільготныя тарыфы на энергарэсурсы
15:54, 21/12/2006

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Філарэт выступае за больш паглыбленае вывучэнне пытанняў рэлігіі ва ўстановах адукацыі і звяртае ўвагу на вывядзенне рэлігіязнаўства з пераліку абавязковых дысцыплін у беларускіх вну. “Сёння мы назіраем вывядзенне рэлігіязнаўства з пераліку абавязковых гуманітарных дысцыплінаў у карысць адмысловых. Але ў Еўропе, дзе прытрымваюцца Балонскага працэсу ў адукацыі, існуюць урокі рэлігіі, на якіх знаёмяцца з традыцыйнай для той або іншай краіны рэлігіяй”, – заявіў мітрапаліт Філарэт у чацвер на сустрэчы сяброў Сінода БПЦ з Аляксандрам Лукашэнкам.

Па меркаванні кіраўніка БПЦ, “у Беларусі трэба казаць аб рэлігіі, распавядаць аб псеўдарэлігіі, рэлігійным экстрэмізме, сектанцтве”. Акрамя таго, мітрапаліт агучыў прапанову “педагагічнай карпарацыі” аб неабходнасці прызнання дзяржавай дыпломаў у вучоных ступеняў у вобласці тэалогіі.

Мітрапаліт звярнуў таксама ўвагу кіраўніка дзяржавы на шэраг фінансава-эканамічных пытанняў, якія датычацца дзейнасці БПЦ. Ён канстатаваў, што “урад зацягвае рашэнне шэрагу пытанняў”. У прыватнасці, па словах кіраўніка БПЦ, “дагэтуль не зацверджаны пералік прадметаў царкоўнага прызначэння, назіраецца пазапраўнае выкарыстанне царкоўных сімвалаў”. “Без царкоўнага блаславення камерцыйнымі структурамі рэалізуецца прадукцыя царкоўнага прызначэння”, – сказаў мітрапаліт.

Акрамя таго, ён прапанаваў разгледзець пытанні “аб вылучэнні зямельных участкаў для некаторых менскіх прыходаў, падаванні льготных тарыфаў на энергарэсурсы для сельскіх прыходаў і вырашыць праблему запазычанасці па падатку на зямлю”.


камэнтароў: 1

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: