Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Туркменістанам пакуль будзе кіраваць віцэ-прэм’ер 12:47, 21/12/2006
Віцэ-прэм’ер, міністр аховы здароўя і медыцынскай прамысловасці Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў будзе часова выконваць абавязкі прэзідэнта рэспублікі. У адпаведнасці з рашэннем, прынятым Саветам бяспекі краіны, выконваць абавязкі прэзідэнта, Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Туркменістана Г.Бердымухамедаў будзе да правядзення прэзідэнцкіх выбараў.
Г.Бердымухамедаў быў прызначаны віцэ-прэм’ерам Туркменістана ў красавіку 2001 года. Ён прадстаўляў Туркменістан на апошнім саміце СНД у Менску ў лістападзе 2006 года.
Як паведаміла “Інтэрфаксу” крыніца ва ўрадзе, кандыдатура старшыні меджліса (парламента) Авезгельды Атаева, якому па канстытуцыі павінны быць перададзеныя ўсе паўнамоцтвы, адхіленая ў сувязі з узбуджанай Генеральнай пракуратурай Туркменістана ў дачыненні яго справай.
Пасля смерці ў ноч на чацвер прэзідэнта Сапармурата Ніязава Г.Бердымухамедаў узначаліў адмысловую камісію па арганізацыі яго пахавання.
Разам з тым, паводле Канстытуцыі Туркменістана, да абрання новага прэзідэнта ягоныя паўнамоцтвы мусяць перайсці да старшыні Меджліса (парламента), якім у цяперашні час з’яўляецца А.Атаеў.
Выбары прэзідэнта ў гэтым выпадку павінны быць праведзеныя не пазней двух месяцаў са дня пераходу яго паўнамоцтваў да старшыні Меджліса.
Гэтыя палажэнні змешчаныя ў рэдакцыі Канстытуцыі Туркменістана, ухваленай Меджлісам і прынятымі Халк Маслахаты (Народная рада – вышэйшы прадстаўнічы орган краіны – ІФ), прынятай у лістападзе 2005 года.
Асоба, якая выконвае абавязкі прэзідэнта Туркменістана, не можа быць прапанаваная на пасаду прэзідэнта.
Прэзідэнтам можа быць абраны грамадзянін краіны, які нарадзіўся ў рэспубліцы, не маладзей за 40 гадоў і не старэй за 70 гадоў, які валодае дзяржаўнай мовай, і на працягу папярэдніх 15 гадоў увесь час пражывае ў Туркменістане і які працуе ў дзяржаўных органах, грамадскіх арганізацыях або ў галінах народнай гаспадаркі.
У адпаведнасці з артыкулам 52-га раздзела П Канстытуцыі Туркменістана, прэзідэнт краіны з`яўляецца кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады, вышэйшай службовай асобай рэспублікі, выступае гарантам нацыянальнай незалежнасці і статусу нейтралітэту Туркменістана, тэрытарыяльнай цэласнасці, захоўвання Канстытуцыі і міжнародных пагадненняў.
Прэзідэнт Туркменістана абіраецца непасрэдна народам Туркменістана тэрмінам на 5 гадоў і ўступае ў пасаду неадкладна пасля прынясення ім прысягі на паседжанні Халк Маслахаты.
Туркменскі дыктатар С.Ніязаў раптоўна сканаў у 1:10 па мясцовым часе, у яго спынілася сэрца.