Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗША будуць адсочваць свабоду інтэрнэта ў дыктатарскіх краінах
10:01, 21/12/2006

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джорджа Буша будзе адсочваць свабоду доступа да інтэрнэту і весці маніторынг за працай інтэрнэт-правайдэраў у аўтарытарных краінах – Беларусі, Кітаі, Кубе, Іране, Эфіёпіі, Лаосе, Паўночнай Карэі, Тунісе і В`етнаме. Адпаведнае даручэнне дадзена адміністрацыяй у сераду Працоўнай групе па забеспячэнні свабоды ў глабальным інтэрнэце (Global Internet Freedom Task Force), створанай пры знешнепалітычным ведамстве ЗША. Сваю дзейнасць у рамках стратэгіі, якая была ўхваленая ў сераду, працоўная група будзе каардынаваць з іншымі структурамі амерыканскай адміністрацыі, уключаючы раду па нацыянальнай бяспецы пры прэзідэнце ЗША. “Гэтая новая стратэгія з`яўляецца папярэджаннем для тых рэжымаў, якія звяртаюцца да рэпрэсій у дачыненні інтэрнэту”, – заявіў у заяве, якая была распаўсюджаная ў Вашынгтоне, старшыня падкамітэту палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША, кангрэсмен-рэспубліканец Крыстафер Сміт.

Сміт паведаміў таксама, што пасля пачатку працы кангрэса новага склікання ў студзені ён занясе законапраект пад назвай “Акт аб глабальнай анлайн-свабодзе” (Global Online Freedom Act), які заканадаўча замацуе стратэгію, выпрацаваную працоўнай групай.

Законапраект “забароніць амерыканскім інтэрнэт-кампаніям супрацоўнічаць з рэпрэсіўнымі рэжымамі, якія абмяжоўваюць інфармацыю па правах чалавека і дэмакратыі ў інтэрнэце, а таксама выкарыстоўваюць інфармацыю асабістага характару для высочвання і пакарання дэмакратычных актывістаў”, падкрэслівае ў сваёй заяве кангрэсмен.

Пры гэтым, адзначае ён, у адпаведнасці з законапраектам “перадача інтэрнэт-кампаніямі асабістых дадзеных аб карыстачах урадам для прыгнечання іншадумства будзе лічыцца крымінальным злачынствам”.

“Кожная дыктатура абапіраецца на два слупы – сакрэтную паліцыю і прапаганду. Тыя інтэрнэт-кампаніі, якія падпарадкоўваюцца такім рэжымам, даюць магчымасць дыктатурам абапірацца на гэтыя слупы, дазваляючы распаўсюджваць хлусню і выяўляць людзей, чыё адзінае злачынства ў імкненні да свабоды і дэмакратыі”, – гаворыцца ў заяве старшыні падкамітэта. Там сцвярджаюць, што “такія аўтарытарныя рэжымы як Кітай, Беларусь, Куба, Эфіёпія, Іран, Лаос, Паўночная Карэя, Туніс і В`етнам вядомыя тым, што блакавалі, абмяжоўвалі і кантралявалі свабодны паток інфармацыі ў інтэрнэце”


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Портал SoftGate.ru предлагает nokia soft каждый день
услуги по созданию веб сайтов, фирменному стилю - www.unigrafik.com
ростов-на-дону строительные бытовки в интернет
продажа цепей и их производство ООО Метресурсы