Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Канаплёў прасіў журналістаў не задаваць пытанні аб нафце і газе
10:59, 21/12/2006

Юбілей “палаты прадстаўнікоў” журналісты спрабавалі выкарыстаць, каб хоць пра штосьці даведацца аб перамовах з Расеяй па нафце і газу. Грэх было прапусціць магчымасць паразмаўляць з міністрамі, якія прыйшлі павіншаваць “дэпутатаў”. Заяву беларускіх перагаворшчыкаў можна б было лічыць навагоднім падарункам айчыннай эканоміцы. Аднак узгадніць з Масквой іх, мабыць, не паспелі, піша сёння газета «Ежедневник».

Беларускія “дэпутаты” з самай раніцы знаходзіліся ў святочным настроі. Сесія сканчалася, засталіся прыемныя фармальнасці, напрыклад, зацверджанне ўласнага каштарысу на 2007 год. Было вырашана выдаткаваць каля 16 млрд. рублёў. З іх амаль 9,5 млрд. – на зарплату “дэпутатам” і сакратарыяту. Ужо праз паўгадзіны віцэ-спікер Сяргей Забалоцец зачыняў замест Уладзіміра Канаплёва сесію. Сам старшыня ПП НС сустракаў у аэрапорце Барыса Грызлова.

– ...Па сваіх выніках гэты год – самы прадуктыўны за ўвесь дзесяцігадовы перыяд працы “палаты прадстаўнікоў”, – вяшчаў віцэ-спікер. – Ніколі яшчэ не прымалася такой колькасці праектаў законаў у першым чытанні…

Пазней стала вядома, што даклад меў назву “Не зніжаючы тэмпаў працы”.

– …Адмысловую значнасць для краіны мае прыняцце праекту бюджэту на 2007 год…Сацыяльнай скіраванасці бюджэт 2007 года прадугледжвае далейшае паніжэнне падатковай нагрузкі, забеспячэнне высокай ступені фінансавай бяспекі краіны…

Дакладна прыкмечана, улічваючы, што бюджэт быў прыняты да ўвядзення Расеяй экспартных пошлін на нафту і пры ўмове падвышэння коштаў на газ не ў 4 разы, а ўсяго на 15%. Яго прыбыткі складалі 14 млрд. даляраў, у то час як ад пераходу Расеі на “рынкавыя ўмовы” Беларусь можа страціць больш за 3 мільярды.

Бліжэй да 12ай гадзіны ў фае Авальнай залы сталі збірацца дэпутаты ўсіх трох скліканняў Нацыянальнага сходу. Яны радаваліся адзін аднаму, як дзеці, абдымаліся, цалаваліся і прасілі журналістаў іх сфатаграфаваць.

Адным з першых быў заўважаны міністр эканомікі Мікалай Зайчанка. Аднак ён адмовіўся гаварыць у такі дзень аб сур`ёзных рэчах. Прэса кінулася за каментарамі да старшыні Нацыянальнага банка Пятра Пракопавіча. Той, як заўсёды, гаварыў ціха, але ўпэўнена.

– Зменаў у фінансавым рынку ў сувязі з падаражэннем расейскага газу не адбудзецца…– запэўніваў кіраўнік Нацбанка. – Наступны год будзе такім жа стабільным, як і цяперашні, у дачыненні да беларускай валюты.

Калі яго ўжо падзяквалі за каментар, галоўны банкір задуменна, ні да каго з тых, хто прысутнічаў не звяртаючыся, вымавіў:

– Усё спакойна.

І пайшоў з усмешкай Джаконды на твары.

У гэты час журналісты заўважылі галоўных гасцей свята, якіх неадкладна ўзялі ў шчыльнае кальцо камер і дыктафонаў. Гэта былі Барыс Грызлоў, Уладзімір Канаплёў і мітрапаліт Філарэт. Кіраўнік Дзярждумы не супраць быў пагутарыць, аднак калега бараніў яго ад незручных пытанняў.

– Толькі пра газ і нафту пытанняў не задаваць... – адразу ж папярэдзіў журналістаў Канаплёў.

Барыс Грызлоў распавёў аб тым, што парламенты абедзвюх краін амаль аднагодкі, што няма больш дружалюбных вышэйшых органаў улады. Увогуле, раздаваў кампліменты, якія ні да чаго не абавязваюць.

Выбраўшы хвіліну, у Грызлова спыталі аб Канстытуцыйным акце – балючай тэме “саюзнай дзяржавы”, але якую не забараніў Канаплёў. Але той быў напагатове:

– Сёння аб працы ні слова, – адсек Канаплёў.

Ужо падчас паседжання з Авальнай залы вырашыў адыйсці амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Яго злавіў карэспандэнт “Рэйтэр”. Тое, што сказаў амбасадар, неўзабаве дружна аспрэчвалі і ў Менску, і ў Маскве. Паводле яго, пры ўмове стварэння СП з “Белтрансгаза” Расея ўжо не будзе настойваць на цане 200 даляраў за тысячу кубаметраў газу.

– Цана зніжаецца, будзе бліжэй да 140, 130 даляраў…– адзначыў амбасадар.

– Ніжэй. Амбасадар памыліўся, – праз некалькі хвілін заявіў журналістам віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

– Гэтыя заявы не адпавядаюць ходу перамоваў, – трохі пазней запярэчыў прадстаўнік “Газпрома” Сяргей Купрыянаў Агенцтву газавай інфармацыі. Што датычыцца кошту “Белтрансгаза” па ацэнцы ABN AMRO, то, па словах Сурыкава, яна ў сярэднім роўная 3-4 мільярдам даляраў. Аднак, калі гэта сказалі міністру фінансаў Мікалаю Корбуту, ён заявіў мінімум аб пяці. Спасылаючыся на ўсе тыя ж ацэнкі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: